У гэтай старонкі няма правераных версій, хутчэй за ўсё, яе якасць не ацэньвалася на адпаведнасць стандартам.

Фелікс Баторын (сапраўднае імя Фелікс Барысавіч Хаймовіч; нар. 1948, Мінск) — беларускі паэт і перакладчык. Член Саюза беларускіх пісьменнікаў.

Фелікс Баторын
Асабістыя звесткі
Дата нараджэння 1948[1]
Месца нараджэння
Грамадзянства
Альма-матар
Прафесійная дзейнасць
Род дзейнасці паэт, перакладчык, пісьменнік, урач
Мова твораў беларуская
Грамадская дзейнасць
Член у

Біяграфія

правіць

Нарадзіўся 5 лютага 1948 года ў Мінску ў сям’і служачых. Бацькі перад Вялікай Айчыннай вайной жылі ў Беластоку, з якога іх выгнала вайна. Бацька быў удзельнікам беларускага партызанскага руху, камісарам партызанскага атрада. Яго ўспаміны пакладзены ў аснову дакументальнае аповесці «Чорны год», што выйшла з друку ў 2011 годзе. Маці — настаўніца[2].

У 1971 годзе скончыў Мінскі дзяржаўны медыцынскі інстытут. Працаваў спачатку па размеркаванні ў Барысаве, з 1974 года — у Мінску. Адміністрацыяй дзяржаўнай клінікі быў адпраўлены на пенсію ў 2010 г., на што паўплывала прыналежнасць урача да Саюза беларускіх пісьменнікаў[2].

Сям’я

правіць

Жанаты, мае сына і дачку[2].

Творчасць

правіць

Аўтар кніг паэзіі «Раніца» (1981), «Зялёны тралейбус» (1986), «Я дрэва пасадзіў» (1991), «Паглядам акідваю шлях» (2001), «На вуліцы Максіма Багдановіча» (2007), «Яблычны пах цішыні» (2018), дакументальнай аповесці «Чорны год» (2011). Асобныя творы і нізкі вершаў паэта надрукаваныя ў часопісах «Маладосць», «Полымя», «Дзеяслоў», газетах «Літаратура і Мастацтва», «Новы час». Аўтар дзясяткаў вершаў на ідышы, якія публікаваліся ў часопісах «Саветыш Геймланд» (Масква), «Ды пэн» (Оксфард, Вялікабрытанія), бюлетэні «Мы яшчэ тут!» (Мінск) і інш. У 2016 годзе ў Тэль-Авіве быў выдадзены зборнік яго вершаў на ідышы «Рэдн мiт эхо» («Размаўляць з рэхам»)[3].

Перакладае на беларускую мову вершы нямецкіх, яўрэйскіх, польскіх, рускіх паэтаў, у тым ліку творы Гётэ, Гейнэ, Бергера, Красіцкага, Хаіма Ленскага, Мандэльштама, Акуджавы, Кульбака, Рэлеса, А. Дрыза.

Паэзія Фелікса Баторына вызначаецца гнуткасцю, спеўнасцю мовы, глыбокім філасофскім роздумам, назіральнасцю. У творчасці пераважаюць вершы філасофскай, пейзажнай і інтымнай лірыкі. Сярод твораў на гістарычную тэматыку можна згадаць паэмы і балады «Рыцар фон Рабенштайн», «Граф Тышкевіч» і інш.

У лірыцы Баторына з сярэдзіны 1980-х гадоў усё часцей можна заўважыць незвычайную засяроджанасць на сённяшнім і заўтрашнім дні Бацькаўшчыны, бясконцыя спробы пошукаў адказаў на набалелыя пытанні, пільнае ўзіранне ў чалавека з надзеяй разгадаць таямніцы яго душы, матывы яго ўчынкаў, спробы спазнаць логіку існавання чалавека на Зямлі. Усё часцей паэт звяртаецца да біблейскіх матываў (асабліва ў зборніках «Паглядам акідваю шлях» і «На вуліцы Максіма Багдановіча»).

Сярод любімых паэтаў у 1999 годзе называў Анатоля Вярцінскага, Уладзіміра Паўлава, Міхася Стральцова[2].

«Чорны год»

правіць

Дакументальная аповесць «Чорны год» (2011) знаёміць чытача з рэальнымі падзеямі, што адбываліся на Беларусі ў чэрвені-снежні 1941 года. Героі аповесці, з першых дзён вайны трапіўшы ў яе бязлітасны калаўрот, спазналі кашмар нямецкіх бамбардзіровак і абстрэлаў, горыч і нягоды акружэння і палону. У жудасных умовах Мінскага гета яны не страцілі чалавечай годнасці і імкнення змагацца, стварылі падпольную групу супраціву і здолелі вырвацца за калючы дрот, каб у партызанскіх лясах змагацца з варожаю навалай.

Зноскі