Восіп Эмілевіч Мандэльштам

Во́сіп Эмі́левіч Мандэльшта́м (2 (14) студзеня 1891, Варшава, Царства Польскае, Расійская імперыя — 27 снежня 1938, Уладзівастоцкі перасыльны пункт АДПУ (лагерны пункт Другая рэчка пад Уладзівастокам, Прыморскі край, РСФСР, СССР) — НКУС СССР, ГУЛАГ) — расійскі паэт, эсэіст, перакладчык і літаратурны крытык.

Восіп Мандэльштам
руск.: Осип Эмильевич Мандельштам
Асабістыя звесткі
Імя пры нараджэнні Іосіф Эмільевіч Мандэльштам
Дата нараджэння 2 (14) студзеня 1891[1]
Месца нараджэння
Дата смерці 27 снежня 1938(1938-12-27)[2][3][…] (47 гадоў)
Месца смерці
Грамадзянства  Расійская імперыя
Сцяг СССР СССР
Жонка Надзея Якаўлеўна Мандэльштам[d]
Альма-матар
Прафесійная дзейнасць
Род дзейнасці паэт, пісьменнік, перакладчык, літаратурны крытык, эсэіст, аўтар
Кірунак сімвалізм (да 1912)
акмеізм
Мова твораў руская
Подпіс Выява аўтографа
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Біяграфія

правіць

Восіп Мандэльштам нарадзіўся 2 (14 студзеня) 1891 года ў Варшаве. Паходзіў з заможнай сям’і яўрэяў-літвакоў[4]. Бацька, Эміль Веньямінавіч (1856—1938), быў майстрам пальчаткавай справы, купцом першай гільдыі, што давала яму права жыць па-за мяжой аселасці. Маці, Флора Восіпаўна Вярблоўская, была музыкантам. Пазней Восіп быў ахрышчаны ў метадыскай царкве.

У 1897 годзе сям’я Мандэльштамаў пераехала ў Пецярбург, дзе вучыўся ў Цянішаўскім вучылішчы (19001907), адной з найбольш прагрэсіўных тагачасных навучальных устаноў. У 19081910 гадах вучыўся ў Сарбоне і ў Гайдэльбергскім універсітэце, у 19111917 гадах (з перапынкамі) — на рамана-гярманскім аддзяленні гісторыка-філалагічнага факультэту Пецярбургскага ўніверсітэта.

У 1922 годзе ў Кіеве ажаніўся з Надзеяй Якаўлеўнай Хазінай і пераехаў у Маскву.

 
В. Мандэльштам у турме НКУС. 17 мая 1934

Апошнія гады жыцця

правіць

У маі 1937 года атрымаў дазвол выехаць з Варонежа. 5 мая 1938 года паўторна арыштаваны ў падмаскоўі і абвінавачаны ў «контррэвалюцыйнай дзейнасці». 2 жніўня прыгавораны да 5 гадоў выпраўленчых лагероў і накіраваны па этапе ў лагер на Далёкі Усход, дзе 27 снежня памёр ад тыфу.

Рэабілітаваны па справе 1938 года ў 1956, па справе 1934 года — у 1987[5]. Месцазнаходжанне магілы невядомае.

Творчасць

правіць

Пачынаў паэтычную кар’еру як сімваліст, паслядоўнік найперш Поля Верлена і Фёдара Салагуба, а таксама папярэдніка сімвалістаў — Фёдара Цютчава. У канцы 1912 года ўвайшоў у «цэх паэтаў» — купку акмеістаў на чале з Сяргеем Гарадзецкім і Мікалаем Гумілёвым. Мандэльштам склаў маніфест гэтага руху «Ранак акмеізму» (апублікаваны ў 1919). Паэтычныя пошукі гэтага перыяду выявіла дэбютная кніга вершаў «Камень» (выдавалася тройчы: у 1913, 1916 і 1922).

Вершы часу Першай сусветнай вайны і бальшавіцкай рэвалюцыі (19161920) склалі другую кнігу «Tristia» («кнігу скрухаў», назва паходзіць ад Авідыя), якая выйшла ў 1922 годзе ў Берліне. У кнізе яскрава прасочваецца эвалюцыя ад акмеістычнага, рацыянальнага, да іррацыянальнага, да паэтыкі найскладанейшых асацыяцый.

З мая 1925 па кастрычнік 1930 настае перапынак у стварэнні вершаў. У гэты час піша прозу: аўтабіяграфія «Шум часу» (руск.: «Шум времени», 1923), «Егіпецкая марка» (па-руску: «Египетская марка», 1927). У 1928 годзе надрукаваны апошні прыжыццёвы паэтычны зборнік «Вершы» (па-руску: «Стихотворения»), а таксама кніга абраных артыкулаў «Пра паэзію» (па-руску: «О поэзии»). Займаецца таксама перакладамі на рускую (19 кніг за 6 гадоў), працаваў карэспандэнтам у газеце.

У 1930 годзе Восіп вяртаецца да напісання вершаў. У іх дэманстратыўна парывае не толькі з савецкай рэчаіснасцю, але і з культурнай традыцыяй у цэлым і бярэ на сябе місію стварэння новай культуры, якая не абапіраецца на дасягненні папярэднікаў у эсэ «Размова пра Дантэ» (па-руску: «Разговор о Данте»), 1933). У лістападзе 1933 года, на піку сваёй нянавісці да савецкага афіцыёзу, піша злую антысталінскую эпіграму «Мы живём, под собою не чуя страны…», за якую арыштаваны і накіраваны ў ссылку ў Чэрдынь на Урале. Пасля спробы самагубства пакаранне замененае на забарону пражывання ў вялікіх гарадах. Атрымаўшы дазвол выбраць іншае месца пасялення, Мандэльштам пераехаў у Варонеж (19341937).

Цягам наступных гадоў Мандэльштам напісаў некалькі вершаў, якія ўсхвалялі Сталіна (у тым ліку «Ода Сталіну»).

Беларусь у творчасці

правіць

Палессе і Гомель згадваюцца ў жартоўным вершы «На Моховой семейство из Полесья…», які датуецца другой паловай 1920-х гадоў[6].

Беларускія пераклады

правіць

На беларускую мову творы В. Мандэльштама перакладалі Рыгор Барадулін[7], Васіль Зуёнак[8], Навум Гальпяровіч[9].

Ушанаванне памяці

правіць

Зноскі

  1. https://szukajwarchiwach.pl/72/200/0/-/153/skan/full/4tU7herNt3Ia-i1Xoweoug
  2. а б Ал. Морозов Мандельштам // Краткая литературная энциклопедияМ.: Советская энциклопедия, 1962. — Т. 4. — С. 568–570.
  3. а б в Freidin G. Osip Emilyevich Mandelshtam // Encyclopædia Britannica
  4. Литовские корни семьи Мандельштама
  5. Даведка Генеральнай пракуратуры СССР Архівавана 17 кастрычніка 2007. (руск.) па кнізе: Юрий Кувалдин. Улица Мандельштама. Повести. Издательство «Московский рабочий», 1989, 304 с
  6. Мандельштам, О. Э. Полное собрание сочинений и писем. В трех томах. Том первый. Стихотворения / О. Мандельштам. — Москва : Прогресс-Плеяда, 2009. — С. 347.
  7. Вершы
  8. «Мы жывём ― і не чуем краіну сваю…»
  9. Полымя, 2019, № 1, с. 111.

Літаратура

правіць


Спасылкі

правіць