Фелікс Хартман (нарв.: Felix Hartmann; 30 верасня 1893 — 6 ліпеня 1974) — нарвежскі афіцэр у СС падчас Другой сусветнай вайны. Меў непасрэднае дачыненне да вынішчэння ў Беларусі яўрэяў і партызан[3].

Фелікс Хартман
нарв.: Felix Hartmann
Дата нараджэння 30 верасня 1893(1893-09-30)
Месца нараджэння
Дата смерці 8 сакавіка 1974(1974-03-08)[2] (80 гадоў)
Месца смерці
Грамадзянства
Прыналежнасць  Германская імперыя
 Трэці рэйх
Род войскаў Войскі СС
Званне штурмбанфюрар
Бітвы/войны
Узнагароды і званні
Жалезны крыж 1-га класа

Біяграфія

правіць

Бацькі Хартмана былі немцамі, яго бацька быў генеральным консулам Германіі ў Нарвегіі.[4] Падчас Першай сусветнай вайны Хартман ваяваў на Усходнім і Заходнім франтах, на нямецкім баку.[5] Атрымаў Жалезны крыж першага класа.[4]

Пасля Першай сусветнай вайны ўдзельнічаў у фарміраванні Нарвежскай федэрацыі ветэранаў вайны. Гэта прывяло да стварэння Міжнароднага задзіночання ветэранаў, лідарам якога пэўны перыяд быў Хартман.[4]

Падчас Другой сусветнай вайны ён дасягнуў звання штурмбанфюрара.


Хартман гэтаксама, верагодна, распрацаваў план па адміністрацыі Нарвегіі ў Беларусі.

Андрэй Катлярчук кажа пра Хартмана наступнае:

Гэта быў чалавек, які кіраваў усімі масавымі забойствамі, і рабіў Халакост у Беларусі, праводзіў антыпартызанскія акцыі. Хартман быў нарвежцам, але ўжо ў І сусьветную вайну ён змагаўся на нямецкім баку, стаў афіцэрам нямецкага войска. Потым ён застаўся ў Германіі. Быў у ветэранскіх арганізацыях Баварыі, дзе менавіта і нараджалася ідэя нацызму, пануючай белай расы. Прапанова выйшла ад яго. Ён лістуецца з нарвежцамі, з Гімлерам, і прапануе: а ці ня ўзяць нам (нарвежцам) пад свой кантроль Беларусь?

Пасля вайны быў асуджаны падчас чысткі здраднікаў. Вёў бізнес «Felix Hartmann A/S» да смерці ў 1974 годзе.[5]

Гл. таксама

правіць

Зноскі

Спасылкі

правіць