Флай
Флай (англ.: Fly) — рака на поўдні Новай Гвінеі. Даўжыня — 1050 км, вадазбор — 76000 км².
Флай | |
---|---|
англ. Fly | |
Характарыстыка | |
Даўжыня | 1050 км |
Басейн | 76 000 км² |
Расход вады | 6 000 м³/с |
Вадацёк | |
Выток | Горы Стар |
• Вышыня | 3000 м |
• Каардынаты | 5°18′10″ пд. ш. 141°31′09″ у. д.HGЯO |
Вусце | заліў Папуа |
• Вышыня | 0 м |
• Каардынаты | 8°30′00″ пд. ш. 143°40′59″ у. д.HGЯO |
Размяшчэнне | |
Водная сістэма | Заліў Папуа |
Краіна | |
Карта басейна Флай | |
— выток, — вусце | |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Геаграфія
правіцьРака Флай бярэ пачатак у горнай частцы вострава Новая Гвінея, на тэрыторыі дзяржавы Папуа — Новая Гвінея. У сярэдняй плыні на працягу каля 100 км утварае натуральную мяжу паміж Папуа — Новая Гвінеяй і Інданезіяй. Мае некалькі буйных прытокаў. У вусці ўтварае шырокую дэльту з пратокамі да 5 - 15 м глыбінёй і мноствам нізінных астравоў, пакрытых алювіяльнымі адкладаннямі.
У рацэ сустракаюцца такія прамысловыя віды рыб, як барамундзі, чорны акунь, луцыян.
Гісторыя
правіцьДэльта ракі Флай была адкрыта брытанскай экспедыцыяй у 1842 годзе. У 1876 годзе італьянец Луіджы Марыя д’Альбертыс здзейсніў на параходзе «Нява» вандроўку 900 км углыб Новай Гвінеі.
Экалогія
правіцьУ 1984—2013 гадах рака Флай была забруджана адыходамі горнай прамысловасці. Гэта прывяло да павышэння канцэнтрацыі медзі ў вадзе ў 30 разоў, атручванню людзей і жывёл. Было загублена 1588 км² лясных тэрыторый.