Фотахрамізм — здольнасць рэчыва абарачальна набываць або змяняць афарбоўку (спектры прапускання і паглынання) пад уздзеяннем аптычнага выпраменьвання (ультрафіялетавага, бачнага і інфрачырвонага). Уласцівы вялікай колькасці рэчываў арганічнага і неарганічнага паходжання. Фотахрамізм арганічных рэчываў абумоўлены фотафізічнымі працэсамі і рознымі фотахімічнымі рэакцыямі, фотахрамізм неарганічных рэчываў тлумачыцца абарачальнымі працэсамі фотапераносу электронаў. На аснове арганічных і неарганічных фотахромных рэчываў вырабляюцца фотахромныя матэрыялы.

Літаратура правіць