Франсіска Ларга Кабальера
Франсіска Ларга Кабальера (ісп.: Francisco Largo Caballero; 15 кастрычніка 1869 — 23 сакавіка 1946) — іспанскі дзяржаўны і палітычны дзеяч.
Біяграфія Правіць
У 1894-м уступіў у Іспанскую сацыялістычную рабочую партыю (ІСРП). У жніўні 1917 года ўваходзіў у камітэт, які кіраваў Усеагульнай палітычнай стачкай, за што быў прысуджаны да пажыццёвай катаргі. У 1918 годзе, пасля абрання ў картэсы, быў вызвалены. У 1918—1937 гадах займаў пасаду генеральнага сакратара Усеагульнага саюза працоўных (УСТ). У гады дыктатуры Прыма дэ Рывера (1923—1930) быў дзяржаўным саветнікам. У снежні 1930 года арыштаваны за ўдзел у рэвалюцыйным камітэце і падрыхтоўцы рэспубліканскага перавароту. Пасля звяржэння манархіі ў 1931—1933 гадах — міністр працы. У 1932—1935 — старшыня ІСРП. У 1934 годзе пасля кастрычніцкага паўстання быў зноў арыштаваны і знаходзіўся ў турме да 1936-га. Падчас грамадзянскай вайны 1936—1939 гадоў быў з верасня 1936 па май 1937 прэм’ер-міністрам і ваенным міністрам урада Народнага Фронту; заняўшы гэтыя пасады, стаў паступова пераходзіць на пазіцыі антыкамунізму. У 1937-м быў выведзены з урада і адхілены ад кіраўніцтва УСТ і ІСРП. У студзені 1939 года эміграваў у Францыю. У 1943—1945 гадах знаходзіўся ў нямецкім канцлагеры, адкуль вызвалены Чырвонай Арміяй.
Зноскі
- ↑ а б Francisco Largo Caballero // Encyclopædia Britannica Праверана 9 кастрычніка 2017.
- ↑ Francisco Largo Caballero // Brockhaus Enzyklopädie / Hrsg.: Bibliographisches Institut & F. A. Brockhaus, Wissen Media Verlag
- ↑ а б в http://www.congreso.es/portal/page/portal/Congreso/Congreso/Iniciativas?_piref73_2148295_73_1335437_1335437.next_page=/wc/servidorCGI&CMD=VERLST&BASE=DIPH&FMT=DIPHXD1S.fmt&DOCS=4-4&DOCORDER=FIFO&OPDEF=Y&NUM1=&DES1=&QUERY=%2859370%29.NDIP. Праверана 20 студзеня 2020.
- ↑ а б http://www.congreso.es/portal/page/portal/Congreso/Congreso/Iniciativas?_piref73_2148295_73_1335437_1335437.next_page=/wc/servidorCGI&CMD=VERLST&BASE=DIPH&FMT=DIPHXD1S.fmt&DOCS=5-5&DOCORDER=FIFO&OPDEF=Y&NUM1=&DES1=&QUERY=%2859370%29.NDIP. Праверана 20 студзеня 2020.
- ↑ http://elpais.com/diario/1978/04/09/espana/260920822_850215.html Праверана 30 кастрычніка 2016.
Літаратура Правіць
- Советская историческая энциклопедия. В 16 томах. — М.: Советская энциклопедия. 1973—1982. Том 8, КОШАЛА — МАЛЬТА. 1965.