Францішак Любавіцкі
Францішак Любавіцкі (польск.: Franciszek Lubowicki, лац.: Franciscus Lubowicki; 16 лістапада 1724, Падляшша — 22 снежня 1801, Полацк) — дзеяч каталіцкага касцёла і Ордэна езуітаў, педагог.
Францішак Любавіцкі | |
---|---|
польск.: Franciszek Lubowicki лац.: Franciscus Lubowicki | |
Дата нараджэння | 16 лістапада 1724 |
Месца нараджэння | |
Дата смерці | 22 снежня 1801 (77 гадоў) |
Месца смерці | |
Род дзейнасці | святар |
Біяграфія
правіцьУступіў у Таварыства Ісуса 15 жніўня 1744 г. у Вільні. У Пінскім езуіцкім калегіуме вывучаў тэалогію і ў 1753 г. быў высвечаны на ксяндза. Місіянер у Лагішыне (1757—1758), прэфект школ у Слуцку (1760—1760), прэфект школ (1762—1764) і рэктар (1771—1773) Мінскага езуіцкага калегіума[1].
Пасля агалошвання касацыйнага брэвэ Dominus ac Redemptor (1773) выехаў у Расійскую імперыю, дзе Ордэн езуітаў працягнуў сваю дзейнасць[1]. У 1776 г. ізноў уступіў у Таварыства ісуса і ў 1782 г. браў удзел у І Полацкай генеральнай канрэгацыі[2]. Магістр (кіраўнік) навіцыяту пры Полацкім езуіцкім калегіуме (1782—1783)[3]. Асістэнт генеральнага вікарыя Таварыства Ісуса (1783—1801) і адначасова рэктар Дынабургскага езуіцкага калегіума (1784—1792) і правінцыял Беларускай правінцыі Таварыства Ісуса (22 лютага 1786 — 22 лютага 1789)[1][4].
Зноскі
- ↑ а б в Grzebień, L. (Ed.), Encyklopedia Wiedzy o jezuitach na ziemiach Polski i Litwy, 1996.
- ↑ Инглот, М. Общество Иисуса в Российской Империи (1772—1820 гг.) и его роль в повсеместном восстановлении Ордена во всем мире / М. Инглот; пер. А. Н. Коваля. — М. : Институт философии, теологии и истории св. Фомы, 2004. — С. 130.
- ↑ Catalogus Personarum Societatis Jesu in Alba-Russia A.D. 1783. Архівавана 4 снежня 2017.
- ↑ Инглот, М. Общество Иисуса в Российской Империи (1772—1820 гг.) и его роль в повсеместном восстановлении Ордена во всем мире / М. Инглот; пер. А. Н. Коваля. — М. : Институт философии, теологии и истории св. Фомы, 2004. — С. 133.
Літаратура
правіць- Инглот, М. Общество Иисуса в Российской Империи (1772—1820 гг.) и его роль в повсеместном восстановлении Ордена во всем мире / М. Инглот; пер. А. Н. Коваля. — М. : Институт философии, теологии и истории св. Фомы, 2004. — 632 с.
- Encyklopedia wiedzy o jezuitach na ziemiach Polski i Litwy 1564—1995 / oprac. L. Grzebień. — Kraków : Wyd-wo WAM, 1996. — 882 s.