Франц Адамавіч Клінцэвіч

палітык

Франц Адамавіч Клінцэвіч (15 чэрвеня 1957, в. Крэйванцы, Ашмянскі раён, Гродзенская вобласць) — расійскі палітык, член Савета Федэрацыі Федэральнага Сходу Расійскай Федэрацыі — прадстаўнік ад адміністрацыі Смаленскай вобласці з 29 верасня 2015 года; кіраўнік Камітэта па абароне і бяспецы Савета Федэрацыі Федэральнага Сходу Расійскай Федэрацыі з 30 верасня 2015 года.

Франц Адамавіч Клінцэвіч
Франц Адамавіч Клінцэвіч
Імя пры нараджэнні Франц Адамавіч Клінцэвіч
Дата нараджэння 15 чэрвеня 1957(1957-06-15) (66 гадоў)
Месца нараджэння
Грамадзянства Сцяг СССР СССРСцяг Расіі Расія
Адукацыя
Навуковая ступень кандыдат псіхалагічных навук (2001)
Партыя КПСС
Адзіная Расія
Член у
Род дзейнасці палітык, грамадскі дзеяч
Узнагароды
ордэн «За заслугі перад Айчынай» IV ступені ордэн Аляксандра Неўскага ордэн Пашаны ордэн Дружбы ордэн Чырвонай Зоркі ордэн Пашаны
Ганаровая грамата Прэзідэнта Расійскай Федэрацыі
Order of the Star Юбілейны медаль «У памяць 10-годдзя вываду савецкіх войскаў з Афганістана»
Удзельнік
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Біяграфія правіць

 

Нарадзіўся 15 чэрвеня 1957 года ў вёсцы Крэйванцы[1] (Ашмянскі раён, Гродзенская вобласць, Беларусь) у сялянскай сям’і. У 1972 годзе скончыў Крэйванцаўскую васьмігадовую школу, у 1974 годзе — сярэднюю школу № 1 у Ашмянах. Са снежня 1974 года па студзень 1975 года да прызыву на вайсковую службу працаваў настаўнікам фізкультуры, чарчэння i малявання ў Крэйванцэўскай сельскай васьмігадовай школе. У 1975 годзе прызваны на службу ва Узброеныя сілы СССР i накіраваны ў разведвальны батальён гарнізона ваеннага гарадка Печы горада Барысава.

У 1976 годзе накіраваны ў Свярдлоўскае вышэйшае ваенна-палітычнае танка-артылерыйскае вучылішча. Пасля сканчэння вучылішча, з 1980 па 1985 гады служыў на розных пасадах у паветрана-дэсантных войсках. З 1985 года вучыўся ў Ваенным інстытуце замежных моў. Пазней служыў у Афганістане (у 345-м асобным парашутна-дэсантным палку ПВД), быў слухачом Ваенна-палітычнай акадэміі імя Леніна, намеснікам камандзіра парашутна-дэсантнага палка ў горадзе Капсукасе.

З 1992 года — у Маскве. Спачатку быў вядучым спецыялістам урадавай камісіі па сацыяльнай абароне ваеннаслужачых, затым — старшым афіцэрам упраўлення камандуючага паветрана-дэсантнымі войскамі, з 1994 года — старшыня праўлення Расійскага Саюза ветэранаў Афганістана (адначасова з’яўляўся членам Прэзідэнцкага Савета, членам рэдкалегіі часопіса «Палітыка»). Да 1997 года знаходзіўся на ваеннай службе ў шэрагах Узброеных сіл Расійскай Федэрацыі. У 2004 годзе скончыў Ваенную акадэмію Генеральнага штаба Узброеных сіл Расійскай Федэрацыі.

З 1999 па 2015 гады — дэпутат Дзяржаўнай думы Федэральнага Сходу Расійскай Федэрацыі. Быў намеснiкам кiраўнiка думскай фракцыi «Адзіная Расія».

З 29 верасня 2015 года — член Савета Федэрацыі Федэральнага Сходу Расійскай Федэрацыі — прадстаўнік ад адміністрацыі Смаленскай вобласці.

Узнагароды правіць

  • Ордэн Пашаны (Беларусь, 1999);
  • медаль «У памяць 10-годдзя вываду савецкіх войскаў з Афганістана» (Беларусь, 2005);
  • ганаровая грамата Прэзідэнта Расійскай Федэрацыі (2010).

Зноскі

Спасылкі правіць