Фрыдрых Вільгельм Мурнаў
Фрыдрых Вільгельм Мурнаў (ням.: Friedrich Wilhelm Murnau, сапраўднае імя Фрыдрых Вільгельм Плумпе, ням.: Friedrich Wilhelm Plumpe; 28 снежня 1888 — 11 сакавіка 1931) — нямецкі кінарэжысёр эпохі нямога кіно, адзін з найбуйнейшых майстроў кінаэкспрэсіянізму[en].
Фрыдрых Вільгельм Мурнаў | |
---|---|
ням.: Friedrich Wilhelm Murnau | |
![]() | |
Дата нараджэння | 28 снежня 1888[1][2][…] |
Месца нараджэння | |
Дата смерці | 11 сакавіка 1931[1][2][…] (42 гады) |
Месца смерці |
|
Месца пахавання | |
Грамадзянства | |
Адукацыя | |
Прафесія | кінарэжысёр, сцэнарыст, кінапрадзюсар |
Кірунак | фільм жахаў і драма |
IMDb | ID 0003638 |
filmmuseum-berlin.de/fwm… | |
![]() |
Адной з яго самых вядомых прац стаў фільм «Насферату: Сімфонія жаху» (1922), вольная экранізацыя рамана Брэма Стокера «Дракула[en]». Нягледзячы на тое, што з-за праблем з аўтарскімі правамі фільм не карыстаўся камерцыйным поспехам, сёння ён лічыцца шэдэўрам нямецкага экспрэсіянісцкага кіно[en]. Пазней Мурнаў зняў фільм «Апошні чалавек[en]» (1924), а таксама кінакарціну «Фаўст[en]» (1926), экранізацыю аднайменнай трагедыі Гётэ. У 1926 годзе пераехаў у Галівуд і зняў на студыі Fox тры фільмы: «Узыход сонца: Песня двух чалавек[en]» (1927), «Чатыры д’яблы[en]» (1928) і «Гарадская дзяўчына[en]» (1930). «Узыход сонца» быў расцэнены крытыкамі і рэжысёрамі як адзін з найлепшых фільмаў усіх часоў і народаў[8].
У 1931 годзе Мурнаў адправіўся на Бора-Бора на здымкі фільма «Табу: Гісторыя паўднёвых мораў[en]» (1931), які планаваўся як сумесная пастаноўка з Робертам Флаэрці[en], аднак з-за рознагалоссяў Флаэрці пакінуў праект, і Мурнаў зняў фільм самастойна. За тыдзень да прэм’еры ён трапіў у аўтамабільную катастрофу і памёр у шпіталі Санта-Барбары ад траўмаў[9].
З дваццаці аднаго фільма, якія зняў Мурнаў, восем лічацца страчанымі, а ад фільма «Марыца» (1922) захаваўся толькі 13-хвілінны фрагмент. Цалкам захавалася дванаццаць фільмаў.
ФільмаграфіяПравіць
- 1919 — «Хлопчык у блакітным[en]» / Der Knabe in Blau (страчаны фільм, захаваліся невялікія фрагменты)
- 1920 — «Сатана[en]» / Satanas (страчаны фільм, захаваліся невялікія фрагменты)
- 1920 — «Гарбун і танцорка[en]» / Der Bucklige und die Tänzerin (страчаны фільм)
- 1920 — «Галава Януса[en]» / Der Januskopf (страчаны фільм)
- 1920 — «Вечар — ноч — раніца[en]» / Abend — Nacht — Morgen (страчаны фільм)
- 1921 — «Туга[en]» / Sehnsucht (страчаны фільм)
- 1921 — «Шлях у ноч[en]» / Der Gang in die Nacht
- 1921 — «Замак Фогелёд[en]» / Schloß Vogeloed
- 1922 — «Марыца па прозвішчы Мадонна кантрабандыстаў[en]» / Marizza, genannt die Schmugglermadonna (страчаны фільм, захаваўся фрагмент)
- 1922 — «Палаючая ралля[en]» / Der brennende Acker
- 1922 — «Насферату: Сімфонія жаху» / Nosferatu — Eine Symphonie des Grauens
- 1922 — «Прывід[en]» / Phantom
- 1923 — «Выгнанне[en]» / Die Austreibung (страчаны фільм)
- 1924 — «Фінансы вялікага герцага[en]» / Die Finanzen des Großherzogs
- 1924 — «Апошні чалавек[en]» / Der letzte Mann
- 1926 — «Тарцюф[en]» / Herr Tartüff
- 1926 — «Фаўст[en]» / Faust
- 1927 — «Узыход сонца: Песня двух чалавек[en]» / Sunrise: A Song of Two Humans
- 1928 — «Чатыры д’яблы[en]» / Four Devils (страчаны фільм)
- 1930 — «Гарадская дзяўчына[en]» / City Girl
- 1931 — «Табу: Гісторыя паўднёвых мораў[en]» / Tabu
ЗноскіПравіць
- ↑ 1,0 1,1 Нямецкая нацыянальная бібліятэка, Берлінская дзяржаўная бібліятэка, Баварская дзяржаўная бібліятэка і інш. Record #118585878 // Агульны нарматыўны кантроль — 2012—2016. Праверана 9 красавіка 2014.
- ↑ 2,0 2,1 Bibliothèque nationale de France data.bnf.fr: платформа адкрытых даных — 2011. Праверана 10 кастрычніка 2015.
- ↑ 3,0 3,1 F. W. Murnau // SNAC — 2010. Праверана 9 кастрычніка 2017.
- ↑ Нямецкая нацыянальная бібліятэка, Берлінская дзяржаўная бібліятэка, Баварская дзяржаўная бібліятэка і інш. Record #118585878 // Агульны нарматыўны кантроль — 2012—2016. Праверана 10 снежня 2014.
- ↑ Нямецкая нацыянальная бібліятэка, Берлінская дзяржаўная бібліятэка, Баварская дзяржаўная бібліятэка і інш. Record #118585878 // Агульны нарматыўны кантроль — 2012—2016. Праверана 30 снежня 2014.
- ↑ https://www.berlin.de/senuvk/umwelt/stadtgruen/friedhoefe_begraebnisstaetten/downloads/eg-liste.pdf
- ↑ LIBRIS — 2012. Праверана 24 жніўня 2018.
- ↑ Votes for Sunrise A Song of Two Humans (1927) | BFI . www.bfi.org.uk. Праверана 13 чэрвеня 2022.
- ↑ F.W. MURNAU KILLED IN COAST AUTO CRASH; Movie Director Planned to Go Home to Germany After Making South Seas Film.WON FAME WITH JANNINGS He Used Polynesian Natives forFinal Picture After Colorful Successes Here and in Europe. . The New York Times (12 сакавіка 1931). Праверана 13 чэрвеня 2022.
СпасылкіПравіць
- Фрыдрых Вільгельм Мурнаў на сайце «Internet Movie Database»