Фёдар Дзмітрыевіч Гахаў

вучоны, матэматык

Фёдар Дзмітрыевіч Га́хаў[1] (19 лютага 1906, Чаркеск, Расія — 30 сакавіка 1980) — беларускі матэматык. Доктар фізіка-матэматычных навук (1942, Краявыя задачы  (руск.) тэорыі аналітычных функцый і сінгулярныя  (руск.) інтэгральныя ўраўненні), прафесар (1943), акадэмік АН БССР (1966)[2].

Фёдар Дзмітрыевіч Гахаў
Дата нараджэння 19 лютага 1906(1906-02-19)
Месца нараджэння
Дата смерці 30 сакавіка 1980(1980-03-30) (74 гады)
Месца смерці
Месца пахавання
Грамадзянства
Род дзейнасці матэматык, выкладчык універсітэта
Навуковая сфера тэорыя функцый[d] і Інтэгральнае ўраўненне
Месца працы
Навуковая ступень доктар фізіка-матэматычных навук (1943)
Навуковае званне
Альма-матар
Навуковы кіраўнік Барыс Міхайлавіч Гагаеў[d]
Вядомыя вучні Алег Ігаравіч Марычаў  (руск.)
Узнагароды
ордэн Працоўнага Чырвонага Сцяга медаль «За абарону Каўказа» медаль «За доблесную працу ў Вялікай Айчыннай вайне 1941—1945 гг.»

Біяграфія правіць

Скончыў Казанскі ўніверсітэт у 1930 годзе[2]. У 1938—1939 гадах дацэнт Казанскага ўніверсітэта, з 1939 года дацэнт, загадчык кафедры Паўночна-Асяцінскага педагагічнага інстытута  (руск.) ў горадзе Арджанікідзэ. У 1947—1953 гадах прафесар, загадчык кафедры Казанскага ўніверсітэта, у 1953—1961 гадах прафесар, загадчык кафедры Растоўскага ўніверсітэта[2][3].

У 1961—1976 гадах працаваў у Беларускім дзяржаўным універсітэце, прафесар, загадчык кафедры[1].

Навуковая дзейнасць правіць

Навуковыя працы па краявых задачах аналітычнай функцыі і сінгулярных інтэгральных ураўненнях[2]. Даў закончаны развязак асноўнай краявой задачы аналітычных функцый (задачы Рымана  (руск.))[2], распрацаваў тэорыю інтэгральных ураўненняў з ядром Кашы.

Навуковыя працы правіць

Аўтар больш за 80 навуковых прац, у тым ліку 2 манаграфій.

  • Вырожденные случаи особых интегральных уравнений с ядром Коши // ДУ. 1966. Т. 2, № 4;
  • Краевые задачи. 3-е изд. — М., 1977;
  • Уравнения типа свертки. — М., 1978 (разам з Ю. Чэрскім).

Узнагароды правіць

Узнагароджаны ордэнам Працоўнага Чырвонага Сцяга (1976), медалямі.

Зноскі

  1. а б Беларусь 1995.
  2. а б в г д Гахов Фёдор Дмитриевич // Биографический справочник. — Мн.: «Белорусская советская энциклопедия» имени Петруся Бровки, 1982. — Т. 5. — С. 141. — 737 с.
  3. Академик ГАХОВ Фёдор Дмитриевич (руск.)

Літаратура правіць

  • Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 5: Гальцы — Дагон / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 1997. — Т. 5. — С. 95. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0090-0 (т. 5).
  • Н. П. Векуа, Г. С. Литвинчук, С. М. Никольский и др. Фёдор Дмитриевич Гахов // Успехи математических наук. 1981. Т. 36, вып. 1(217). (руск.)
  • Фёдор Дмитриевич Гахов (К 100-летию со дня рождения). (руск.) // Весцi НАН Беларусі. Серыя фiз.-матэм. навук. 2006, № 2.
  • Гахаў Фёдар Дзмітрыевіч // Беларусь: энцыклапедычны даведнік / Рэдкал. Б. І. Сачанка (гал. рэд.) і інш.; Маст. М. В. Драко, А. М. Хількевіч. — Мн.: БелЭн, 1995. — С. 214. — 800 с. — 5 000 экз. — ISBN 985-11-0026-9.

Спасылкі правіць