Фёдар Мікулаеў
Фёдар Мікула́еў[1] (Фёдар Мікалаеў[2]) — гравёр і ювелір 2-й паловы XVII стагоддзя, «чаканнай і чэрневай справы майстар». Выхадзец з Дуброўна[2] (сучасны горад у Віцебскай вобласці Беларусі).
З 1663 года працаваў у Сярэбранай палаце (Аружэйная палата) Маскоўскага Крамля. У 1669 годзе зрабіў чаканныя абклады абразоў, посуд і іншае начынне для маскоўскіх храмаў. Сярод іншых работ: чаканныя арлы да панцыраў і посуд для царскага двара, гравіраваныя дзяржаўныя пячаткі.
Крыніцы
правіць- ↑ БелЭн 2000.
- ↑ а б Русецкі А. У. 2002.
Літаратура
правіць- Мікула́еў Фёдар // Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 10: Малайзія — Мугаджары / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 2000. — Т. 10. — С. 365. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0169-9 (т. 10).
- Русецкі А. У. Мастацкая культура Аршанскай зямлі ў канцы XI—XIX стагоддзях / А. У. Русецкі, Ю. А. Русецкі; Маст. У. М. Жук. — Мн.: Беларуская Энцыклапедыя імя Петруся Броўкі, 2002. — С. 182, 187. — 232 с. — 1 000 экз. — ISBN 985-11-0249-0.
Спасылкі
правіць- Сучасная беларуская мова. Вучэбна-метадычны комплекс для студэнтаў спецыяльнасці 1-02 03 07-01 «Англійская мова. Беларуская мова і літаратура» / Склад. і агул. рэд. С. М. Лясовіч. — Наваполацк: УА «ПДУ», 2009. — С. 59. — 314 с.