Фёдар Уладзіміравіч Мірачыцкі

(Пасля перасылкі з Фёдар Мірачыцкі)

Фё́дар Уладзі́міравіч Мірачы́цкі (нар. 6 верасня 1936, в. Баяры Карэліцкага раёна Гродзенскай вобласці — 2020) — беларускі дзяржаўны дзеяч, былы міністр сельскай гаспадаркі, член-карэспандэнт Акадэміі аграрных навук Рэспублікі Беларусь (1992), заслужаны працаўнік сельскай гаспадаркі (1983).

Фёдар Уладзіміравіч Мірачыцкі
Сцяг1-ы Міністр сельскай гаспадаркі і харчавання Беларусі
21 лютага 1991 — 28 кастрычніка 1994
Прэзідэнт Аляксандр Лукашэнка
Кіраўнік урада Вячаслаў Кебіч
Міхаіл Чыгір
Папярэднік пасада заснавана
Пераемнік Васіль Лявонаў
Нараджэнне 6 верасня 1936(1936-09-06)
в. Баяры, Карэліцкі раён, Гродзенская вобласць
Смерць 2020(2020)
Адукацыя
Навуковая ступень кандыдат эканамічных навук
Дзейнасць дзяржаўны служачы
Узнагароды
Ордэн Леніна
Ордэн Працоўнага Чырвонага Сцяга Ордэн Працоўнага Чырвонага Сцяга

Біяграфія правіць

Працаваў галоўным заатэхнікам саўгаса, з 1964 года — дырэктар саўгаса «Слонімскі» Слонімскага раёна.

З 1969 года — намеснік, першы намеснік Міністра сельскай гаспадаркі БССР. Потым працаваў намеснікам Старшыні Дзяржплана, першым намеснікам Старшыні Дзяржаграпрама[1].

21 лютага 1991 года прызначаны Міністрам сельскай гаспадаркі і харчавання Беларускай ССР[2]. 28 кастрычніка 1994 года вызвалены ад пасады ў сувязі з выхадам у адстаўку[3].

У 1991 годзе быў абраны першым старшынёй савета ўтворанага АКБ «Белаграпрамбанк», пасля адстаўкі працаваў там на пасадзе намесніка старшыні праўлення.

Навуковая дзейнасць правіць

Аўтар 30 навуковых і навукова-папулярных прац.

Узнагароды правіць

Зноскі

Спасылкі правіць