Фёдар Пракопавіч Нікіцін
Фёдар Пракопавіч Нікіцін (13 красавіка 1913, вёска Шпілёўшчына[1], Кіраўскі раён, Магілёўская вобласць — 3 лістапада 1979) — Герой Савецкага Саюза (1945).
Фёдар Пракопавіч Нікіцін | |
---|---|
Дата нараджэння | 13 красавіка 1913 |
Месца нараджэння | |
Дата смерці | 3 лістапада 1979 (66 гадоў) |
Месца смерці | |
Месца пахавання | |
Грамадзянства | |
Прыналежнасць |
Расійская імперыя СССР |
Род войскаў | пяхота |
Гады службы |
1939—1940 1944—1945 |
Званне |
|
Бітвы/войны | |
Узнагароды і званні |
Біяграфія
правіцьБеларус. Пасля службы ў Чырвонай Арміі працаваў брыгадзірам паляводчай брыгады (1935—1937). У 1939 г. зноў прызваны ў армію. Удзельнічаў у вызваленчым паходзе ў Заходнюю Беларусь і савецка-фінляндскай вайне 1939—1940 гг.
У гады Вялікай Айчыннай вайны баец 540-га партызанскага атрада. З 1944 г. на фронце. Камандзір аддзялення аўтаматчыкаў вызначыўся пры вызваленні Чавускага раёна ў чэрвені 1944 г.: прабраўся ў тыл ворага і знішчыў каля 100 гітлераўцаў. За подзвіг, здзейснены ля вёскі Падгор'е, прысвоена званне Героя Савецкага Саюза (24.03.1945). Пасля вайны жыў і працаваў у Бабруйску.
Зноскі
- ↑ Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 11: Мугір — Паліклініка / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш.. — Мн.: БелЭн, 2000. — Т. 11. — С. 343. — 560 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0188-5 (Т. 11).
Літаратура
правіць- Ваенная энцыклапедыя Беларусі / галоўны рэдактар Л. У. Языковіч. — Мінск, 2010. — С. 696.
- Нікіцін Фёдар Пракопавіч // Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 11: Мугір — Паліклініка / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 2000. — Т. 11. — С. 343. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0188-5 (т. 11).
- Памяць: Гісторыка-дакум. хроніка Кіраўскага раёна. — Мн.: Выш. шк., 1997. — С. 241.
- Республика Беларусь : энциклопедия : в 6 т. / редактор Г. П. Пашков. — Минск, 2007. — Т. 5. — С. 444.