Фёдар Пятровіч Талстой
Фёдар Пятровіч Талсто́й[8] (руск.: Фёдор Петрович Толстой; 10 (21) лютага 1783 — 13 (25) красавіка 1873) — рускі тэатральны мастак, жывапісец, графік, скульптар, медальер, педагог.
Фёдар Пятровіч Талстой | |
---|---|
руск.: Фёдор Петрович Толстой | |
Дата нараджэння | 21 лютага 1783[1] |
Месца нараджэння | |
Дата смерці | 25 красавіка 1873[1][2] (90 гадоў) |
Месца смерці | |
Месца пахавання | |
Грамадзянства | |
Бацька | Пётр Андрэевіч Талстой[d] |
Маці | Elizaveta Egorovna Barbot de Marny[d] |
Жонка | Anna Fedorovna Dudina[d] і Anastasiya Tolstaya[d][6] |
Дзеці | Ekaterina Junge[d] і Marya Kamenskaya[d] |
Род дзейнасці | скульптар, мастак, кампазітар, выкладчык універсітэта, медальер, балетмайстар |
Месца працы | |
Жанр | жывапіс і скульптура |
Вучоба | |
Член у | |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Біяграфія
правіцьНарадзіўся ў Санкт-Пецярбургу. Вучыўся ў Полацкім езуіцкім калегіуме ў 1792—1796 гадах, потым з 1898 года ў Марскім кадэцкім корпусе ў Санкт-Пецярбургу, з якога ў 1802 годзе выпушчаны мічманам. У 1804 годзе выйшаў у адстаўку. У 1804—1806 гадах наведваў медальерны клас Санкт-Пецярбургскай Акадэміі мастацтваў, дзе займаўся пад кіраўніцтвам І. П. Пракоф’ева[9]. У 1806 годзе прызначаны на службу ў Эрмітаж[9]. У 1810—1828 гадах медальер Санкт-Пецярбургскага манетнага двара[9]. З 1825 года Ф. П. Талстой выкладаў у Акадэміі мастацтваў[8] — прафесар медальернага (з 1842 года) і скульптурнага (з 1849 года) класаў[10]. Віцэ-прэзідэнт Акадэміі мастацтваў у 1828—1859 гадах[10], у 1859—1868 гадах таварыш (намеснік) прэзідэнта[8]. Загадваў мастацкім аддзяленнем мазаічнай установы Акадэміі мастацтваў (1851), кіраваў мастацкім аддзелам мазаічнага аддзялення (з 1852 года)[11].
Творчасць і грамадская дзейнасць
правіцьТворы Ф. П. Талстога вызначаюцца вытанчанасцю формы, паэтычным успрыманнем антычнасці, гарманічнасцю кампазіцыі і тонкасцю мадэліроўкі. Сярод твораў мастака барэльефы са сцэнамі з «Адысеі» Гамера, 21 |медальён ў памяць Айчыннай вайны 1812 года і замежных паходаў рускай арміі ў 1813—1814 гадах, медаль «Народнае апалчэнне 1812», скульптуры, жывапісныя партрэты, акварэлі, выявы інтэр’ераў, нацюрморты, ілюстрацыі да паэмы І. Багдановіча «Душачка» і іншыя. Выканаў скульптуры для храма Хрыста Збавіцеля ў Маскве[11]. Аўтар мемуараў[11].
Член Таварыства заахвочвання мастацтваў ў 1820—1871 гадах, Вольнае таварыства аматараў расійскай славеснасці (1817, ганаровы член-з 1820), сапраўдны член Прускай акадэміі мастацтваў у Берліне (1822), ганаровы член Курляндскага таварыства літаратуры і мастацтва (1825), ганаровы член Фларэнційскай Акадэміі мастацтваў (1846), ганаровы член Маскоўскага мастацкага таварыства (1851).
Зноскі
правіць- ↑ а б Artists of the World Online, Allgemeines Künstlerlexikon Online, AKL Online / Hrsg.: A. Beyer, B. Savoy — B: K. G. Saur Verlag, Verlag Walter de Gruyter, 2009. — ISSN 2750-6088 — doi:10.1515/AKL Праверана 18 ліпеня 2023.
- ↑ http://www.adk.de/de/akademie/mitglieder/?we_objectID=53307
- ↑ Талсто́й Фёдар Пятровіч // Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 15: Следавікі — Трыо — Мн.: Беларуская Энцыклапедыя імя Петруся Броўкі, 2002. — С. 408. — 552 с. — ISBN 985-11-0251-2
- ↑ а б в г Большая российская энциклопедия — М.: Большая российская энциклопедия, 2004.
- ↑ RKDartists Праверана 18 лістапада 2021.
- ↑ Радавод — 2005.
- ↑ а б Профіль на сайце Санкт-Пецярбургскай АМ Праверана 23 красавіка 2024.
- ↑ а б в БелЭн 2002.
- ↑ а б в БРЭ 2004—2017.
- ↑ а б ТОЛСТОЙ Федор Петрович // Виртуальный Русский музей (руск.)
- ↑ а б в Профіль Ф. П. Талстога на сайце Расійскай акадэміі мастацтваў (руск.)
Літаратура
правіць- Талсто́й Фёдар Пятровіч // Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 15: Следавікі — Трыо / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 2002. — Т. 15. — С. 408. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0251-2 (т. 15).
- Толсто́й Фёдор Петрович / Нейман М. Л. // Т. 26. Тихоходки — Ульяново. — М. : Советская энциклопедия, 1977. — С. 55. — (Большая советская энциклопедия : [в 30 т.] / гл. ред. А. М. Прохоров; 1969—1978). (руск.)
- ТОЛСТО́Й Федор Петрович // Популярная художественная энциклопедия. Архитектура. Живопись. Скульптура. Графика. Декоративное искусство. В 2 т. / Под ред. Полевого В. М. Ред. кол.: В. Ф. Маркузон, Д. В. Сарабьянов, В. Д. Синюков (зам. гл. ред.) — М.: Издательство «Советская энциклопедия», 1986. — Книга II. М—Я, 1986. — С. 297. — 432 с, ил., 32 л. ил. — 200 000 экз. (руск.)
- ТОЛСТО́Й Фёдор Петрович // Большая российская энциклопедия : [в 35 т.] / гл. ред. Ю. С. Осипов. — М. : Большая Российская энциклопедия, 2004—2017.
Спасылкі
правіць- Профіль Ф. П. Талстога на сайце Расійскай акадэміі мастацтваў (руск.)
- 250 лет со дня рождения Ф. В. Толстого] (руск.) // Сайт Расійскай акадэміі мастацтваў
- ТОЛСТОЙ Федор Петрович // Виртуальный Русский музей (руск.)