Фёдар Рыгоравіч Кітуновіч
Фёдар Рыгоравіч Кітуновіч (нар. 16 красавіка 1917, в. Агароднікі, цяпер Слуцкі раён, Мінская вобласць) — беларускі педагог. Кандыдат педагагічных навук (1954), прафесар (1978). Заслужаны настаўнік Беларускай ССР (1982).
Фёдар Рыгоравіч Кітуновіч | |
---|---|
Дата нараджэння | 16 красавіка 1917 (107 гадоў) |
Месца нараджэння | |
Род дзейнасці | педагог |
Месца працы | |
Навуковая ступень | кандыдат педагагічных навук (1954) |
Навуковае званне | |
Альма-матар | |
Узнагароды |
Біяграфія
правіцьНарадзіўся 16 красавіка 1917 года ў вёсцы Агароднікі.
У 1932 г. закончыў сямігодку ў Слуцку, потым Слуцкі педагагічны тэхнікум. У 1932—1938 гг. настаўнічаў на Гомельшчыне. У 1938 г. паступіў у Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт, які закончыў у 1947 г. Удзельнік Вялікай Айчыннай вайны.
З 1954 года працуе ў БДПУ імя М. Танка, прафесар кафедры інфарматыкі і асноў электронікі.
Аўтар дапаможнікаў аб выкарыстанні тэхнічных сродкаў навучання, ЭВМ і праграміраванага навучання пры выкладанні фізікі і электратэхнікі.
Выбраная бібліяграфія
правіць- Электратэхніка: Падручнік для студэнтаў педагагічных навучальных устаноў. — Мн., 1997.
Літаратура
правіць- Кітуновіч Фёдар Рыгоравіч // Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 8: Канто — Кулі / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 1999. — Т. 8. — 576 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0144-3 (т. 8).