Фёдар Уладзіміравіч Мірачыцкі
Фё́дар Уладзі́міравіч Мірачы́цкі (нар. 6 верасня 1936, в. Баяры Карэліцкага раёна Гродзенскай вобласці — 2020) — беларускі дзяржаўны дзеяч, былы міністр сельскай гаспадаркі, член-карэспандэнт Акадэміі аграрных навук Рэспублікі Беларусь (1992), заслужаны працаўнік сельскай гаспадаркі (1983).
Фёдар Уладзіміравіч Мірачыцкі | |||||||
---|---|---|---|---|---|---|---|
|
|||||||
Прэзідэнт | Аляксандр Лукашэнка | ||||||
Кіраўнік урада | Вячаслаў Кебіч Міхаіл Чыгір |
||||||
Папярэднік | пасада заснавана | ||||||
Пераемнік | Васіль Лявонаў | ||||||
Нараджэнне |
6 верасня 1936 в. Баяры, Карэліцкі раён, Гродзенская вобласць |
||||||
Смерць | 2020 | ||||||
Адукацыя | |||||||
Навуковая ступень | кандыдат эканамічных навук | ||||||
Узнагароды |
Біяграфія
правіцьПрацаваў галоўным заатэхнікам саўгаса, з 1964 года — дырэктар саўгаса «Слонімскі» Слонімскага раёна.
З 1969 года — намеснік, першы намеснік Міністра сельскай гаспадаркі БССР. Потым працаваў намеснікам Старшыні Дзяржплана, першым намеснікам Старшыні Дзяржаграпрама[1].
21 лютага 1991 года прызначаны Міністрам сельскай гаспадаркі і харчавання Беларускай ССР[2]. 28 кастрычніка 1994 года вызвалены ад пасады ў сувязі з выхадам у адстаўку[3].
У 1991 годзе быў абраны першым старшынёй савета ўтворанага АКБ «Белаграпрамбанк», пасля адстаўкі працаваў там на пасадзе намесніка старшыні праўлення.
Навуковая дзейнасць
правіцьАўтар 30 навуковых і навукова-папулярных прац.
Узнагароды
правіць- Ордэн Леніна (1966).
- Два ордэна Працоўнага Чырвонага Сцяга.
- Прэмія Савета Міністраў СССР (1976).
Зноскі
- ↑ Ведамства БССР, якое на працягу 1986—1991 гадоў выконвала функцыі Міністэрства сельскай гаспадаркі
- ↑ Пастанова Вярхоунага Савета БССР ад 21 лютага 1991 г. № 625-XII «Аб прызначэнні Міністра сельскай гаспадаркі і харчавання БССР» (руск.)
- ↑ Пастанова Кабінета Міністраў Рэспублікі Беларусь ад 28 кастрычніка 1994 № 146 «Аб вызваленні Ф. У. Мірачыцкага ад пасады Міністра сельскай гаспадаркі і харчавання Рэспублікі Беларусь» (руск.)