Фіза́рум (Physarum) — род слізевікоў сямейства фізаравых.

Фізарум

Physarum psittacinum
Навуковая класіфікацыя
Міжнародная навуковая назва

Physarum


Сістэматыка
на Віківідах

Выявы
на Вікісховішчы
ITIS  181259
NCBI  5790
EOL  16850
MB  12178

Апісанне правіць

Вегетатыўнае цела (плазмодый) белае, шараватае, жоўтае або аранжавае. Пладовыя целы (спарангіі) акруглыя, сядзячыя або на ножцы, пакрыты крохкім перыдыем, які растрэскваецца пры іх паспяванні. Капіліцый утвораны тонкімі, разгалінаванымі, з шматлікімі расшырэннямі і ўздуццямі ніцямі, прымацаванымі да асновы спарангія. Споры гладкія, часам шыпаватыя, у масе ад фіялетавых да чорных.

Пашырэнне правіць

Вядома больш за 80 відаў, пашыраных па ўсім зямным шары. У Беларусі найбольш вядомы фізарум попельны (Physarum cinereum) і фізарум паніклы (Physarum nutans). Сапратрофы. Развіваюцца на адмерлых галінках, ствалах, апалым лісці, подсціле, на шапкавых грыбах.

Віды правіць

 
Фізарум белы (Physarum album)

Літаратура правіць