Філіп Гастан
Філіп Гастан (Густан) (англ.: Philip Guston, сапраўднае імя Філіп Гольдштэйн; 27 чэрвеня 1913, Манрэаль — 7 чэрвеня 1980, Вудстак, Нью-Ёрк) — амерыканскі мастак.
Філіп Гастан | |
---|---|
англ.: Philip Guston | |
Дата нараджэння | 27 чэрвеня 1913[1][2][…] |
Месца нараджэння | |
Дата смерці | 7 чэрвеня 1980[1][2][…] (66 гадоў) |
Месца смерці | |
Месца пахавання | |
Грамадзянства | |
Жонка | Musa Guston[d][6] |
Род дзейнасці | мастак, ілюстратар, мастак-манументаліст, літограф, гравёр, рысавальнік, мастак-гравёр, архітэктурны чарцёжнік, дзеяч мастацтваў |
Месца працы | |
Жанр | абстракцыянізм і фігуратывізм[d] |
Вучоба | |
Мастацкі кірунак | абстрактны экспрэсіянізм і неаэкспрэсіянізм[d] |
Член у | |
Узнагароды | |
Подпіс | |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Жыццё і творчасць
правіцьНарадзіўся ў Канадзе, у сям’і яўрэйскіх эмігрантаў — выхадцаў з Украіны, бацькі мастака прыехалі ў Амерыку з Адэсы. Неўзабаве сям’я пераязджае ў Лос-Анджэлес. Маляваць пачаў ужо ў юнацкія гады, спачатку коміксы. Навучанне пачаў у Школе малявання ў Кліўлендзе. У гады вучобы (1930-я гады) надаваў увагу перш за ўсё створанаму Джорджа дэ Кірыка стылю метафізічны рэалізм, а таксама фрэскавага жывапісу старых італьянскіх майстроў — Андрэа Мантэньі, Мазачыа, Паала Учэла. У канцы 1930-х Ф.Густан працуе ў рамках дзяржаўнай праграмы развіцця ў галіне прапагандысцкага, насценнага жывапісу, аднак да пачатку 1940-х гадоў вяртаецца да жывапісу станковага.
Характэрнай асаблівасцю работ Ф.Гастана было тое, што пры стварэнні новых карцін ён часта выкарыстоўваў фрагменты ўжо створаных раней палотнаў. На мяжы 1947/1948 гадоў мастак піша сваю першую абстрактную карціну «Каты» (The Tormentors). У канцы 1940-х і ў 1950-я гады мастак працуе ў стылі абстрактнага экспрэсіянізму. У той жа час зварот да сюжэтаў, навеяных падзеямі дзвюх сусветных войнаў збліжае яго палотны з экспрэсіянісцкім жывапісам Макса Бекмана. З пачатку 1960-х гадоў мастак вяртаецца да фігуратыўнага мастацтва, тым часам ён часта аднаўляе і перапрацоўвае ў новых працах сюжэтныя матывы сваіх ранніх карцін з 1930-х гадоў (напрыклад, тэма злачынстваў Ку-Клукс-Клана).
Зноскі
- ↑ а б Philip Guston
- ↑ а б Philip Guston — OUP, 2006. — ISBN 978-0-19-977378-7
- ↑ а б RKDartists
- ↑ Museum of Modern Art online collection Праверана 4 снежня 2019.
- ↑ https://www.workwithdata.com/person/philip-guston-1913
- ↑ Musa McKim Guston, A Poet and Painter, 83 — 1992. — ISSN 0362-4331 Праверана 25 снежня 2023.