Адкрыць галоўнае меню

Анры Філіп Петэн

(Пасля перасылкі з Філіп Петэн)

Другая сусветная вайна і супрацоўніцтва з ГерманіяйПравіць

 
Маршал Анры Філіп Петэн вітае Адольфа Гітлера у Монтуар-сюр-ле-Луар 24 кастрычніка 1940.

17 мая 1940 года, праз тыдзень пасля пачатку нямецкага наступу на Захадзе, Петэн быў прызначаны намеснікам старшыні ва ўрадзе Поля Рэйно. У чэрвені 1940 пасля разгрому Францыі ў Другой сусветнай вайне Петэн, якому тады было ўжо 84 гады, ўзначаліў як прэм'ер-міністр калябарацыянісцкі ўрад (рэжым Вішы). Маршал асабіста сустрэўся з Гітлерам 24 кастрычніка 1940, забяспечыў яму поўную падтрымку і з таго часу кіраваў паўднёвай часткай Францыі (паўночная была акупаваная немцамі). Сам тэрмін «калабарацынізм» (літар. Супрацоўніцтва) належыць Петэну, які заклікаў нацыю, у радыёзвароце 30 кастрычніка 1940, супрацоўнічаць (фр.: collaborer) з акупантамі. Урад Петэна кантраляваў таксама калоніі, хоць паступова калоніі Францыі адмовіліся яму падпарадкоўвацца (1940 — Французская Экватарыяльная Афрыка і ціхаакіянскія тэрыторыі; 1941 — Сірыя і Ліван; 1942 — Мадагаскар) і прызналі лонданскі ўрад генерала дэ Голя.

Маршал Петэн быў абвешчаны нацыянальным сходам у горадзе Вішы 10 ліпеня 1940 «кіраўніком Французскай дзяржавы» (фр.: Chef d'État Français) і надзелены дыктатарскімі паўнамоцтвамі: яму былі перададзеныя правы ўсіх галін улады скасаванай Трэцяй Рэспублікі. У далейшым ён выдаваў указы з гэтым тытулам, да якога быў далучаны маршальскі. Акрамя таго, ён, як французскія прэзідэнты, традыцыйна быў са-князем Андоры. Урад Петэна быў прызнана большасцю дзяржаў, у тым ліку ЗША і СССР. Першапачаткова ён узначальваў урад сам, але потым у 1942 прызначыў прэм'ер-міністрам П'ера Лаваля. Пасля таго, як у лістападзе 1942 германскія войскі акупавалі ўсю Францыю, вішысцкі ўрад працягваў існаваць, але ўлада яго стала амаль чыста намінальнай.

Зноскі

  1. Léonore databaseministère de la Culture.
  2. 2,0 2,1 data.bnf.fr: платформа адкрытых дадзеных — 2011. Праверана 10 кастрычніка 2015.
  3. 3,0 3,1 Philippe Petain // Encyclopædia Britannica Праверана 9 кастрычніка 2017.
  4. Петен Анри Филипп // Большая советская энциклопедия: [в 30 т.] / под ред. А. М. Прохоров — 3-е изд. — М.: Советская энциклопедия, 1969. Праверана 28 верасня 2015.
  5. http://www.lavie.fr/archives/1995/07/13/leur-foi-guidait-leur-combat-mgr-rodhain-l-evangile-par-la-charite,1808703.php Праверана 17 кастрычніка 2018.