Фінляндыя на конкурсе песні Еўрабачанне 2006
Фінляндыя на конкурсе песні Еўрабачанне 2006 атрымала сваю адзіную на дадзены момант перамогу ў прэстыжным музычным конкурсе. Хэві-метал-гурт Lordi з песняй «Hard Rock Hallelujah» удала прайшла паўфінал, заняўшы там першае месца і набраўшы 292 ачкі, а ў фінале яна паўтарыла свой вынік і прынесла перамогу Фінляндыі.
Гэта быў 40-ы выступ Фінляндыі на конкурсе песні Еўрабачанне. Да гэтага лепшым дасягненнем было толькі 6-е месца ў 1973 годзе.
Нацыянальны адбор
правіцьНацыянальны адбор ўдзельніка на Еўрабачанне ад Фінляндыі прайшоў у 2005 годзе. У паўфіналах, якія прайшлі ў Тамперэ, былі абраныя 12 выканаўцаў. Па выніках галасавання гледачоў шэсць выканаўцаў выбывалі, астатняя шасцёрка ўдзельнічала ў барацьбе за паездку на Еўрабачанне. Містэру Лордзі, вакалісту і фронтмэну гурта, адборачны камітэт Еўрабачання ў Фінляндыі асабіста прапанаваў прыняць удзел. Для Еўрабачання была выбрана песня «Hard Rock Hallelujah» працягласцю 4 хвіліны, якую скарацілі да 3 хвілін (згодна з рэгламентам конкурсу).
№ | Песня | Выканаўца | Галасы | Месца |
---|---|---|---|---|
1 | Shanghain valot | Annika Eklund | 19565 | 3 |
2 | Katharsis | Kilpi | 4685 | 6 |
3 | V.I.P. | Jane | 6308 | 5 |
4 | Hard Rock Hallelujah | Lordi | 67369 | 1 |
5 | Take Me Higher | Jennie | 15138 | 4 |
6 | Eternamente Maria | Tomi Metsäketo | 45431 | 2 |
На Еўрабачанні
правіць12 балаў | 10 балаў | 8 балаў | 7 балаў | 6 балаў |
---|---|---|---|---|
5 балаў | 4 бала | 3 бала | 2 бала | 1 бал |