Фіялка Рывініуса

від раслін

Фіялка Рывініуса[3] (Viola riviniana) — шматгадовая травяністая расліна роду фіялка (Viola) сямейства фіялкавыя (Violaceae).

Фіялка Рывініуса
Навуковая класіфікацыя
Міжнародная навуковая назва

Viola riviniana Rchb.


Сістэматыка
на Віківідах

Выявы
на Вікісховішчы
NCBI  214052
EOL  2867522
IPNI  869126-1
TPL  kew-2459647

Марфалагічнае апісанне правіць

Мнагалетнік вышынёй 5—15 см з доўгім, паўзучым карэнішчам.

Сцябло прамое або узыходнае, разгалінаванае ля асновы.

Лісце прыкаранёвае — доўгачарашковае, яйкападобнае, тупое, гародчатае; верхняе — кароткачарашковае, меншага памеру. Прылісткі ланцэтныя, з доўгімі махрамі.

Кветкі абодваполыя, сіметрычныя, на доўгіх кветаножках, з 5 пялёсткамі. Чашалісцікі шырокаланцэтныя, з вялікімі, сэрцападобнай прыдаткамі. Пялёсткі венчыка светла-ліловыя, у сярэдзіне белыя, шыроказваротнаяйкападобныя, з тупым белым шпорцам.

Цвіце ў красавіку—чэрвені.

Плод — трохстворчатая каробачка.

Геаграфічнае распаўсюджанне правіць

Распаўсюджаная ў Еўропе, Паўночнай Афрыцы і на захадзе Азіі ў галінах міжземнаморскага, умеранага і марскога клімату. Святлалюбівая. Расце на сухіх, багатых мінеральнымі рэчывамі глебах: на травяністых палянах, лугах, сярод кустоў, па ўзлесках светлых лясоў. Ценевынослівая расліна, мезафіт, мезатроф, эўтроф[4].

Класіфікацыя правіць

Таксанамія правіць

  яшчэ 34 сямействы
(па Сістэме APG III)
  яшчэ каля 200 відаў
       
  парадак Вербакветныя     род Фіялка    
             
  аддзел Кветкавыя, ці Пакрытанасенныя     сямейства Фіялкавыя     від Фіялка Рывініуса
           
  яшчэ 58 парадкаў кветкавых раслін
(па Сістэме APG III)
  яшчэ каля 15 родаў  
     

Заўвагі правіць

  1. Ужываецца таксама назва Пакрытанасенныя.
  2. Пра ўмоўнасць аднясення апісанай у гэтым артыкуле групы раслін да класа двухдольных гл. артыкул «Двухдольныя».
  3. Киселевский А. И. Латино-русско-белорусский ботанический словарь. — Мн.: «Наука и техника», 1967. — С. 142. — 160 с. — 2 350 экз.
  4. Фиалка Ривинуса: інфармацыя пра таксон у праекце «Плантариум» (вызначальнік раслін і ілюстраваны атлас відаў). (руск.) (Праверана 6 ліпеня 2023)

Літаратура правіць

Спасылкі правіць

  • Фиалка Ривинуса: інфармацыя пра таксон у праекце «Плантариум» (вызначальнік раслін і ілюстраваны атлас відаў). (руск.) (Праверана 6 ліпеня 2023)
  • Viola riviniana Rchb. (Фиалка Ривиниуса) у базе біяразнастайнасці на сайце інфармацыйна-аналітычнай сістэмы «ООПТ России». (руск.) (Праверана 6 ліпеня 2023)