Хаакін Санчэс

іспанскі футбаліст

Хаакін Санчэс Радрыгес (ісп.: Joaquín Sánchez Rodríguez; нар. 21 ліпеня 1981, Эль-Пуэрта-дэ-Санта-Марыя, Іспанія), больш вядомы як проста Хаакініспанскі футбаліст, паўабаронца. Ігрок нацыянальнай зборнай Іспаніі (2002—2007). На клубным узроўні вядомы ў першую чаргу па выступах за «Рэал Бетыс», а таксама «Валенсію». Разам з Андоні Субісарэтам з’яўляецца лідарам па колькасці праведзеных гульняў у Ла Лізе (622 матчы).

Футбол
Хаакін
Агульная інфармацыя
Поўнае імя Хаакін Санчэс Радрыгес
Нарадзіўся 21 ліпеня 1981(1981-07-21)[1][2][…] (42 гады)
Грамадзянства  Іспанія
Рост 179 см[3]
Вага 80 кг
Пазіцыя вінгер
Інфармацыя пра клуб
Клуб завяршыў кар’еру
Клубная кар’ера[* 1]
1999—2000 Іспанія Рэал Бетыс B 27 (2)
2000—2006 Іспанія Рэал Бетыс 218 (31)
2006—2011 Іспанія Валенсія 158 (18)
2011—2013 Іспанія Малага 57 (6)
2013—2015 Італія Фіярэнціна 49 (4)
2015—2023 Іспанія Рэал Бетыс 227 (24)
Нацыянальная зборная[* 2]
1999—2000 Іспанія Іспанія (да 18) 4 (0)
2001 Іспанія Іспанія (да 21) 7 (0)
2002—2007 Іспанія Іспанія 51 (4)
  1. Колькасць гульняў і галоў за прафесійны клуб лічыцца толькі для розных ліг нацыянальных чэмпіянатаў, адкарэктавана станам на 15 чэрвеня 2023.
  2. Колькасць гульняў і галоў за нацыянальную зборную ў афіцыйных матчах
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Клубная кар’ера правіць

«Бетыс» правіць

Футбольная кар’ера Хаакіна пачалася ў рэзервовай камандзе «Рэал Бетыс B». Адыграўшы сезон у дублюючым складзе ігрок у хуткім часе трапіў у асноўны склад першай каманды і стаў яе лідарам. Агулам Хаакін правёў 6 сезонаў за каманду з Севільі і выходзіў на газон у футболцы «Рэала Бетыса» 180 матчаў, у якіх забіў 29 мячоў, пасля чаго ў 2006 годзе патрапіў у «Валенсію».

«Валенсія» правіць

У «Валенсіі» Хаакін гуляў практычна без заменаў, за два першыя сезоны ён правёў 91 гульню, у якіх забіў 12 мячоў і аддаў 13 галявых перадач.

«Малага» правіць

27 чэрвеня 2011 года ігрок падпісаў кантракт з клубам «Малага» тэрмінам на 3 гады[4]. Дапамог андалусійскаму клубу дайсці да чвэрцьфінала Лігі чэмпіёнаў.

«Фіярэнціна» правіць

12 ліпеня 2013 года Хаакін стаў іграком італьянскай «Фіярэнціны». 20 кастрычніка таго ж года забіў першы мяч за «фіялак», калі дапамог перамагчы дзейнага чэмпіёна «Ювентус» з лікам 4:2. Таксама, дапамог «Фіярэнціне» дайсці да фіналу Кубка Італіі ў 2014 годзе.

Вяртанне ў «Бетыс» правіць

31 жніўня 2015 года Хаакін вярнуўся ў «Бетыс», падпісаўшы трохгадовы кантракт.

У красавіку 2023 года абвясціў пра завяршэнне кар’еры па заканчэнні сезона 2022/23.

Міжнародная кар’ера правіць

У складзе нацыянальнай каманды дэбютаваў у 2002 годзе. Прымаў удзел на чэмпіянатах свету 2002 і 2006 гадоў.

Дасягненні правіць

  Бетыс

  Валенсія

Заўвагі правіць

  1. Joaquín // Transfermarkt — 2000. Праверана 9 кастрычніка 2017.
  2. JOAQUIN sanchez rodriguez // Argentine Soccer Database
  3. https://www.elmundo.es/elmundodeporte/envivos/fichas/1/110/110.html
  4. Joaquín: «Es un sueño poder participar en este proyecto tan bonito». Афіцыйны сайт «Малагі»