Хаджалы-кедабекская культура
Хаджалы-кедабекская культура — археалагічная культура Усходняга і Цэнтральнага Закаўказзя эпохі познай бронзы і ранняга жалеза (XIII—VII стст. да н.э.). Назва дадзена па першых знаходках помнікаў у сёл Хаджалы і Кедабек у Азербайджане[1][2].
Хаджалы-кедабекская культура позная бронза — ранняе жалеза | |
---|---|
![]() | |
Геаграфічны рэгіён | Усходняе і Цэнтральнае Закаўказзе |
Датаванне | XIII—VII стст. да н.э. |
Тып гаспадаркі | земляробства, гавядніцтва, металургія |
Даследчыкі | Б. Б. Піятроўскі, Н. В. Мінкевіч-Мустафаева |
Характарыстыкі
правіцьАсноўныя заняткі насельніцтва — земляробства і гавядніцтва. Вывучана галоўным чынам па пахаваннях. Металічныя вырабы пададзены бронзавымі мячамі, нажамі. Знойдзены кромлехі, менгіры, цыклапічныя збудаванні[4]. Назва сваё бярэ па першых знаходках помнікаў у сёл Хаджалы і Кедабек у Азербайджанская ССР.
Ходжалы-кедабекская культура складаецца з грунтовых магіл, курганоў з пахаваннямі ў скурчаным, выцягнутым і сядзячым становішчы. У магілах знойдзены бронзавыя вырабы: мячы, сякеры, булавы, стрэлы, вілы, наканечнікі копій, катлы і збаны, цуглі, пасавыя наборы, упрыгожаныя паляўнічымі і міфалагічнымі сцэнамі. Сустрэты размаітыя каралі са шкла, сердаліку і косткі, каменныя пасудзіны і шмат гліняных, розных формаў, чорна-глянцаваных з разьбяным арнаментам[5]. На позным этапе развіцця з'яўляюцца жалезныя вырабы — дзіды, нажы, кінжалы і інш. Адкрыты селішчы, у тым ліку ўмацаваныя. Плямёны Хаджалы-Кедабекскай культуры займаліся земляробствам і гавядніцтвам, у іх была развіта металургія. Падтрымваліся сувязі з суседнімі плямёнамі.
У адным з курганоў у Хаджалы археолагам Э. Рослерам была знойдзена агатавая[6]. пацерка з імем асірыйскага цара Адад-нірары II[7]. Трохрадковы асірыйскі надпіс на пацерцы прачытаў І. І. Мешчанінаў супольна з В. В. Струвэ і У. К. Шылейка[8]. Пры гэтым Мешчанінаў адзначыў, што знаходка «адкрывае шырокія перспектывы ўбок высвятлення характару самай культуры Закаўказзя і высвятлення стасункаў яе з найстаражытнейшымі цэнтрамі Двухрэчча і Месапатаміі»[9]. Цяпер гэта пацерка экспануецца ў Дзяржаўным Эрмітажы.
Гліняны кубак з роспісам зялёнай і жоўтых фарбаў і бронзавая падвеска ў выглядзе птушкі | Агатавыя бусы | Агатавая пацерка X-IX стст. да н.э. з Хаджалінскага могільніка з клінапісным надпісам асірыйскага цара Адад-нірары II (911-891 гг. да н.э.): «Палац Ададнірары, цара сусвету» |
Крыніцы
правіць- ↑ Ходжалы-кедабекская культура // БСЭ.
- ↑ Ходжалы-кедабекская Культура // Советская историческая энциклопедия.
- ↑ А. А. Ивановский. По Закавказью. Археологические наблюдения и и исследования 1893, 1894 и 1896 гг // Материалы по археологии Кавказа. — Москва: 1911. — № VI. — С. 148.
- ↑ История Азербайджана(недаступная спасылка). Архівавана з першакрыніцы 10 красавіка 2009. Праверана 24 лютага 2017.
- ↑ Пиотровский Б. Б. Археология Закавказья с древнейших времен до 1 тысячелетия до н. э.. Ленинград, 1949
- ↑ В. И. Авдиев. История Древнего Востока. — Государственное издательство политической литературы, 1948. — С. 405. — 588 с.
У Хаджалінскім могільніку была знойдзена агатавая пацерка з клінаватым надпісам, што змяшчае імя асірыйскага цара Ададнірары.
- ↑ Аскольд И. Иванчик. Киммерийцы и скифы. Культурно-исторические и хронологические проблемы археологии восточноевропейских степей и Кавказа пред- и раннескифского времени. — М.-Берлин: Палеограф, 2001. — Т. II. — С. 155. — 324 с. — (Степные народы Евразии).
…Цяжка меркаваць таксама, што пацерка старэй астатняга комплексу пахавання больш за на трыста гадоў. Такім чынам, найболей імавернае, што гаворка ў дадзеным выпадку павінна ісці пра Ададнірары II. Знаходка пацеркі з яго імем у 11 кургане Xаджалы разам з асірыйскай паліванай пасудзінай паказвае, такім чынам, на датаванне як гэтага кургана, так і сінхронных яму курганоў Мінгечаура, IX ст. да н. э.
- ↑ Т. С. Пассек Памяти Ивана Ивановича Мещанинова // Советская археология : журнал. — Москва: Наука, 1967. — № 3. — С. 320.
- ↑ И. И. Мещанинов. Ассирийская вотивная бусина в Азербайджане // Известия ООИА. — Баку: 1926. — Т. II.
Літаратура
правіць- Пиотровский Б. Б., Археология Закавказья с древнейших времен до 1 тысячелетия до н. э., Л., 1949
- Минкевич-Мустафаева Н. В., Памятники трех основных групп Ходжалы-кедабекской культуры на территории Азербайджанской ССР и их датировка, в сборнике: Материальная культура Азербайджана, в. 4, Баку, 1962.
Спасылкі
правіць- Ходжалы-кедабекская культура — артыкул з Большой советской энциклопедии (БСЭ)
- Ходжалы-кедабекская Культура — артыкул з БСЭ