Хаджы Хасроў
Хаджы Хасроў, або Азі Хасроў (да 1563, Полацк(?) — пасля 8 красавіка 1595) — персідскі дыпламат 1590-х гадоў.
Хаджы Хасроў | |
---|---|
Нараджэнне |
не пазней за 1563
|
Смерць | не раней за 8 красавіка 1595 |
Пра яго беларускае паходжанне паведамляе ў адпісцы астраханскі ваявода Фёдар Траекураў : «А родом… он литвин, полотцкого взятья». Пасля захопу Полацка ў 1563 годзе войскамі Івана Грознага быў вывезены ў Маскоўскую дзяржаву, адтуль прададзены ў Персію. Пры двары шаха Абаса займаў пасаду перакладчыка. У маі 1592 — лістападзе 1594 года ўзначальваў пасольства ў Маскву. Вёў паспяховыя перагаворы з урадам Фёдара Іванавіча пра саюз і гандаль паміж Персіяй і Маскоўскай дзяржавай. У Маскве меў кантакты з аўстрыйскім пасольствам Мікалая Варкача адносна саюзу еўрапейскіх дзяржаў і Персіі супраць Турцыі.
Літаратура
правіць- Ліцкевіч А. Хаджы Хасроў // Вялікае княства Літоўскае: Энцыклапедыя. У 3 т. / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў (гал. рэд.) і інш.; маст. З. Э. Герасімовіч. — Мн.: Беларуская Энцыклапедыя, 2005. — Т. 2: Кадэцкі корпус — Яцкевіч. — С. 708. — 792 с. — ISBN 985-11-0378-0 (т. 2), ISBN 985-11-0315-2.
- Бушев П. П. История посольств и дипломатических отношений Русского и Иранского государств в 1586—1612 гг.: (по русским архивам). — М., 1976.