Мікалай Варкач
Мікалай Ва́ркач (ням.: Niklas von (Mikolaj) Warkotsch) — дыпламат Свяшчэннай Рымскай імперыі XVI ст. Родам венгр, пляменнік караля польскага і вялікага князя літоўскага Стафана Баторыя. Як пасол імператара Рудольфа II у 1589, 1593 і 1594 наведаў Маскву, дзе вёў перагаворы пра сумесныя дзеянні адносна Рэчы Паспалітай і Асманскай імперыі.
Мікалай Варкач | |
---|---|
ням.: Niklas von (Mikolaj) Warkotsch | |
Род дзейнасці | дыпламат |
Грамадзянства | |
Падданства |
![]() |
Пакінуў дзённікі 1-га і 3-га падарожжаў (ненадрукаваныя). Дзённік пасольства 1593 вёў Стафан Гейс, які даў звесткі пра гарады і мястэчкі Беларусі, праз якія ехала пасольства — Гародна, Вільня, Маладзечна, Лагойск, Барысаў, Орша, Дуброўна -, кароткае апісанне гарадскіх замкаў. Дзённік упершыню апублікаваны ў 1820 на нямецкай мове.
Зноскі
Літаратура
правіць- Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 4: Варанецкі — Гальфстрым / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 1997. — Т. 4. — 480 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0090-0 (т. 4).