Хадо́рына[1] (трансліт.: Chadoryna, руск.: Ходорино) — вёска ў Віцебскім раёне Віцебскай вобласці. Уваходзіць у склад Суражскага сельсавета. За 38,5 км на паўночны ўсход ад Віцебска, 44,5 км ад чыгуначнай станцыі Віцебск.

Вёска
Хадорына
Краіна
Вобласць
Раён
Сельсавет
Каардынаты
Насельніцтва
  • 29 чал. (1999)
Часавы пояс
Тэлефонны код
+375 212
Аўтамабільны код
2
Хадорына на карце Беларусі ±
Хадорына (Беларусь)
Хадорына
Хадорына (Віцебская вобласць)
Хадорына

Гісторыя

правіць

У пачатку 18 стагоддзя вёска Хадорава ў Віцебскім ваяводстве ВКЛ. Пасля 1-га падзелу Рэчы Паспалітай у 1772 годзе ў Расійскай імперыі, у Віцебскім павеце Пскоўскай, з 1776 года ў Полацкай губерняў, з 1777 года ў Суражскім павеце. З 1796 года ў Веліжскім павеце Беларускай, з 1802 года ў Суражскім павеце Віцебскай губерняў. Вёска ўваходзіла ў склад маёнтка Брыгітполле, уладанне памешчыка Восіпа Багдановіча. Паводле інвентара 1846 года ўладанне памешчыка Рафаіла Багдановіча, прадвадзіцеля дваранства Суражскага павета. З 1866 года ў Веліжскім павеце. У пачатку 20 стагоддзя вёска ў Казакоўскай воласці Веліжскага павета Віцебскай губерні. У сакавіку 1924 года вернута ў склад БССР. З 20 жніўня 1924 года вёска ў Марчонкаўскім сельсавеце Суражскага раёна Віцебскай акругі (да 26 ліпеня 1930 года). У 1930 годзе створаны калгас «Партызан». У 1936 годзе сюды пераселены жыхары вёскі Бортнікі, у 1939 годзе — вёскі Буглінкі, Пшоніна і хутар Самсонава. З 20 лютага 1938 года ў Віцебскай вобласці. У Другую сусветную вайну з сярэдзіны ліпеня 1941 года да канца кастрычніка 1943 года акупіравана нацысцкімі войскамі, якія ў жніўні 1943 года спалілі вёску і загубілі 34 жыхары, 12 жыхароў забралі ў Германію, 2 загінулі ў баях супраць гітлераўцаў на франтах вайны, 4 — у партызанскай барацьбе. Пасля вайны вёска адбудавалася. З 16 ліпеня 1954 года ў Балашоўскім сельсавеце, з 20 студзеня 1960 года ў Віцебскім раёне. У 1969 годзе ў калгасе «Партызан». У 2018 годзе вёска знаходзілася ў складзе СВК «Рабава».

Геалогія

правіць

Паміж Хадорынам і вёскай Шчалбова Гарадоцкага раёна знаходзіцца Хадорынскае радовішча глін. Пластападобны паклад звязаны з лімнагляцыяльнымі адкладамі паазерскага ледавіка. Гліны стужкавыя, з пясчанымі і алеўрытавымі праслойкамі. Ва ўскрышы пяскі.

Насельніцтва

правіць
  • 6 двароў, 57 жыхароў (1785)
  • 8 двароў 103 жыхары (1846, інвентар)
  • 18 двароў, 128 жыхароў (1905)
  • 11 двароў, 63 жыхары (1926)
  • 40 двароў, 101 жыхар (1941)
  • 31 двор, 82 жыхары (1969)
  • 7 гаспадарак, 11 жыхароў (2018)

Зноскі

  1. Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Віцебская вобласць: нарматыўны даведнік / У. М. Генкін, І. Л. Капылоў, В. П. Лемцюгова; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Мн.: Тэхналогія, 2009. — 668 с. ISBN 978-985-458-192-7 (DJVU).

Літаратура

правіць

Спасылкі

правіць