Хара ломкая (Chara globularis) — від харавых водарасцей.

Хара ломкая
Навуковая класіфікацыя
Міжнародная навуковая назва

Chara globularis J.L.Thuiller 1799


Выявы
на Вікісховішчы
ITIS  9449
NCBI  69338
EOL  921729
IPNI  ???
TPL  ???

Апісанне правіць

Расліна кусцістая ад асновы, вышынёй 15-25 см, часам да 60 см і больш, зялёная ці буравата-зялёная з наборам пігментаў, як у вышэйшых раслін, інкруставаная вапнай і тады вельмі ломкая або неінкруставаная. Сцяблы сярэдняй таўшчыні, 300—800 мкм у дыяметры, даволі прамыя. Міжвузеллі звычайна больш ці менш роўныя па даўжыні лісцям або пераўзыходзяць іх у 2 і больш разоў. Кара правільна трохполасная. Шыпы ў крайняй ступені рэдукаваныя, слаба заўважныя. Прыліснікі ў двухрадным вяночку, па 2 пары на кожны ліст, звычайна рудыментарныя. Кальчакі з 6-9 лістоў, умерана распрасцёртыя, больш ці менш роўныя. Лісты 1-1,5 см, радзей да 3 см, паступова патанчаюцца, прамыя або некалькі загнутыя ў бок сцябла, з 6-9 членікаў з карой і 1-2-клетачнага голага канцавога членіка, верхавінкавая клетка кароткая, конусападобная. Лісточкі па 7 вакол ліставых вузлоў.

Аагоніі яйцападобныя ці эліпсоідныя, даўжынёй 800—1050 мкм (без каронкі) і шырынёй 495—700 мкм; спіральныя клеткі ўтвараюць 14-17 звіваў; каронка вышынёй 130—320 мкм і шырынёй 200—375 мкм, прамая, злёгку сыходзіцца або разыходзіцца, з акруглена-конусападобнымі ці прамавугольнымі са скошанай верхавінкай клеткамі. Ааспоры эліпсоідныя, злёгку звужаюцца данізу, даўжынёй 500—720 мкм і шырынёй 345—450 мкм, чорныя, з 12-15 выразнымі рэбрамі. Антэрыдыі 300—500 мкм у дыяметры.

Пашырэнне правіць

Спарадычна сустракаеецца ў розных частках свету, у прэснаводных, пераважна стаячых невялікіх вадаёмах — сажалках, канавах, азёрах і інш., часам пры рэзка кантрасных тэмпературных умовах: у ледзяной вадзе на поўначы Нарвегіі і ў гарачых крыніцах Ісландыі і Елаўстонскага парка (ЗША). На Беларусі адзначаны ў азёрах Чарнова, Нарач, Мястра. Утварае зараснікі.

Асаблівасці біялогіі правіць

Аднадомная расліна. Органы палавога размнажэння, мужчынскія і жаночыя, утвараюцца на адной расліне на 3-4 ніжніх ліставых вузлах. Укараняецца з дапамогай шматлікіх тонкіх бясколерных рызоідаў. Вегетатыўнае размнажэнне — укараненнем бакавых парасткаў слаявіны (талома) з іх наступным адчляненнем ад мацярынскай расліны.

Ахова правіць

Від уключаны ў Чырвоную кнігу Беларусі, у Чырвоны спіс раслін, якія ахоўваюцца ў Польшчы.

Спасылкі правіць

  Гэты від занесены ў Чырвоную кнігу Беларусі і ахоўваецца законам.
III катэгорыя (VU)