Хатан
Хатан[2] — горад у акрузе Хатан на паўднёвым захадзе Сіньцзян-Уйгурскага аўтаномнага раёна КНР, на поўдзень ад пустыні Такла-Макан. Клімат у Хатане вельмі засушлівы. Рэкі Каракаш і Юрункаш, якія пры зліцці даюць пачатак рацэ Хатан, перасыхаюць з вясны па восень. Сельская гаспадарка (бавоўнік, шаўкоўніца, авечкагадоўля) залежаць ад ірыгацыйных збудаванняў. Дыванаткацтва. У далінах рэк здабываюць золата і нефрыт.
| ||||||||||||||||||||
Зноскі
- ↑ 国务院第七次全国人口普查领导小组办公室 中国人口普查分县资料—2020 — 北京市: 中国统计出版社, 2022. — 983 с. — ISBN 978-7-5037-9772-9
- ↑ Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 8: Канто — Кулі / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 1999. — Т. 8. — 576 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0144-3 (т. 8). — карта Кітая