Хаўер Мілей

аргенцінскі палітык

Хаўер Герарда Мілей (ісп.: Javier Gerardo Milei; нар. 22 кастрычніка 1970, Буэнас-Айрэс, Аргенціна) — аргенцінскі палітык, бізнесмен і эканаміст. Абраны прэзідэнт Аргенціны (з 2023).

Хаўер Мілей
ісп.: Javier Gerardo Milei
член Палаты дэпутатаў Аргенціны[d]
10 снежня 2021 — 10 снежня 2023
President of La Libertad Avanza (Argentina)[d]
з 23 лютага 2019
прэзідэнт Аргенціны
з 10 снежня 2023
Папярэднік Альберта Фернандэс
Нараджэнне 22 кастрычніка 1970(1970-10-22) (54 гады)
Імя пры нараджэнні ісп.: Javier Gerardo Milei
Веравызнанне каталіцтва[1] і Артадаксальны іўдаізм[d]
Партыя
Адукацыя
Аўтограф Выява аўтографа
Узнагароды
Order of Liberty

Juan de Mariana Award[d] (21 чэрвеня 2024)

Hayek Medal[d] (23 чэрвеня 2024)

Сайт javiermilei.com (ісп.)
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Біяграфія

правіць

Бацька — кіроўца аўтобуса. Вучыўся ў сярэдняй школе Кардэнала Капэлаі. У познім падлеткавым і раннім дарослым узросце быў брамнікам у футбольным клубе «Чакарыта Хуніярс» да 1989 года. Таксама спяваў у гурце «Everest», які ў асноўным выконваў каверы The Rolling Stones.

Хаўер Мілей узначальвае Лібертарыянскую партыю, якая ўваходзіць у правы альянс «Свабода надыходзіць». На прэзідэнцкіх выбарах у 2023 годзе ён выступаў за мінімальнае ўмяшанне дзяржавы ў жыццё, за скасаванне цэнтральнага банка і з прапановай замяніць нацыянальную валюту на долар, не падтрымлівае ўдзел Аргенціны ў БРІКС. Яго сапернікам у другім туры, які прайшоў 19 лістапада, быў міністр эканомікі Аргенціны Серхіа Маса, кандыдат ад кіруючай кааліцыі «Саюз дзеля радзімы». Хаўер Мілей атрымаў большасць галасоў і абраны новым прэзідэнтам Аргенціны[7].

Палітычныя погляды

правіць

Актыўны прыхільнік аўстрыйскай школы эканомікі, крытык папярэдняй эканамічнай і дзяржаўнай палітыкі Аргенціны. Мілей пераважна характарызуе сябе як мінархіст і лібертарыянец, падтрымлівае капіталістычны лад, свабоду выбару ў такіх пытаннях як абарот зброі, аднаполыя шлюбы, прастытуцыя, спажыванне псіхаактыўных рэчываў[8][9].

Зноскі

Спасылкі

правіць