Хвае́цкаўшчына[1], таксама Хваяцкоўшчына[2] (трансліт.: Chvajeckaŭščyna, руск.: Хвоецковщина) — хутар у Смаргонскім раёне Гродзенскай вобласці. Уваходзіць у склад Жодзішкаўскага сельсавета. За 34 км на поўнач ад Смаргоні, 270 км ад Гродна, 34 км ад чыгуначнай станцыі Смаргонь на лініі Маладзечна — Вільнюс.

Хутар
Хваецкаўшчына
Краіна
Вобласць
Раён
Сельсавет
Каардынаты
Насельніцтва
0 чалавек (2016)
Часавы пояс
Тэлефонны код
+375 1592
Паштовыя індэксы
231014
Аўтамабільны код
4
Хваецкаўшчына на карце Беларусі ±
Хваецкаўшчына (Беларусь)
Хваецкаўшчына
Хваецкаўшчына (Гродзенская вобласць)
Хваецкаўшчына

Гісторыя правіць

Вядомы з пачатку 20 стагоддзя. З верасня 1915 года да снежня 1918 года акупіраваны германскімі войскамі. З 1 студзеня 1919 года ў БССР, з 27 лютага 1919 года Літоўска-Беларускай ССР. З мая 1919 года акупіраваны польскімі войскамі, у ліпені 1920 года заняты Чырвонай Арміяй, у верасні — зноў заняты польскімі войскамі. З кастрычніка 1920 года ў Сярэдняй Літве. З лютага 1922 года ў складзе Польшчы, у Вішнеўскай гміне Вілейскага павета Віленскага ваяводства. З лістапада 1939 года зноў у БССР. З 15 студзеня 1940 года ў Свірскім раёне Вілейскай вобласці. З 12 кастрычніка 1940 года ў Выгаляненцкім сельсавеце. У часы Другой сусветнай вайны з 25 чэрвеня 1941 года да 5 ліпеня 1944 года акупіраваны нацысцкімі войскамі, загінулі і прапалі без звестак 2 жыхары вёскі. З 20 верасня 1944 года ў Маладзечанскай вобласці. З 31 жніўня 1959 годзе ў Смаргонскім раёне. З 20 студзеня 1960 года ў Гродзенскай вобласці. У 1970 годзе ў калгасе «Светлы шлях». Да 17 лістапада 1986 года хутар уваходзіў у склад Сыраваткінскага сельсавета[3]. З 2013 года хутар нежылы.

Насельніцтва правіць

  • 24 жыхары (1959)
  • 14 жыхароў (1970)

Зноскі

  1. Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Гродзенская вобласць: нарматыўны даведнік / І. А. Гапоненка і інш.; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Мн.: Тэхналогія, 2004. — 469 с. ISBN 985-458-098-9 (DJVU).
  2. Гарады і вёскі Беларусі: Энцыклапедыя. Т. 9: Гродзенская вобласць, кн. 3 / рэдкал.: У. У. Андрыевіч (гал. рэд.) і інш. — Мн.: Беларуская Энцыклапедыя імя Петруся Броўкі, 2017. — 792 с.: іл. — 1 000 экз. — ISBN 978-985-11-0958-2.
  3. Рашэнне выканкома Гродзенскага абласнога Савета народных дэпутатаў ад 17 лістапада 1986 г. // Збор законаў Беларускай ССР, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1987, № 3 (1881).

Літаратура правіць

Спасылкі правіць