Хвошч багнавы (Equisetum fluviatile)[1][2][3] — шматгадовая травяністая расліна сямейства Хвашчовыя (Equisetaceae).

Хвошч багнавы

Агульны выгляд расліны
Навуковая класіфікацыя
Міжнародная навуковая назва

Equisetum fluviatile L., 1753

Сінонімы
  • Equisetum heleocharis Ehrh.
  • Equisetum limosum L.
  • Equisetum maximum Lam.

Сістэматыка
на Віківідах

Выявы
на Вікісховішчы
ITIS  17150
NCBI  231680
EOL  597768
GRIN  t:417595
IPNI  30041462-2
TPL  tro-26602005

Этымалогія відавага эпітэту лацінскай назвы: лац.: fluvius — «рака».

Беларускія назвы: Хвошч багнавы, ёльнік, яленец[4], сасонка, хвошч[1], хвошч балотны[5][6], елачка[7].

Апісанне

правіць

Сцёблы монаморфныя, зялёныя, гладкія, неразгалінаваныя або разгалінаваныя у верхняй частцы, 35-115(-150) см, полы цэнтр. 2n =216. Хвошч размнажаецца ў асноўным вегетатыўна карэнішчамі. Споры вырабляюцца ў тупых конусах на канцах некаторых сцеблаў. Споравыя пупышкі жаўтлява-зялёныя, 1-2 см даўжынёй і 1 см шырынёй, са шматлікімі лускавінкамі. Хвошч багнавы найбольш часта блытаюць з хвашчом балотным (Equisetum palustre), які мае больш грубае сцябло з меншай паражнінай ў цэнтры і доўгія споравыя конусы 2-4 см даўжынёй.

Распаўсюджанне

правіць

Від трапляецца на працягу большай частцы Паўночнага паўшар’я ад Еўропы (у тым ліку Украіны) на ўсход праз тэрыторыю Турцыі, Сібіры, Каўказа, Казахстана і Манголіі, на Далёкім Усходзе Расіі, Кітая, Японіі, Карэйскага паўвострава, а таксама ў Квінслендзе ў паўночнай Аўстраліі і на большай частцы поўначы Паўночнай Амерыкі. Звычайна з’яўляецца раслінай канаў, сажалак, азёр, затокаў вялікіх рэк і мокрых лугоў, балот і забалочаных лясоў. Звычайна расце ў шчыльных калоніях.

Выкарыстанне

правіць

Раннія парасткі з’яўляюцца ядомымі. Медыкаментозна ён выкарыстоўваўся старажытнымі грэкамі і рымлянамі, каб спыніць крывацёк і для лячэння захворванняў нырак, язвы і туберкулёзу. Сцёблы часам ядуць вадаплаўныя. Хвашчы паглынаюць цяжкія металы з глебы, і часта выкарыстоўваюцца ў біяпробах на металы.

Галерэя

правіць

Зноскі

  1. а б Киселевский А. И. Латино-русско-белорусский ботанический словарь. — Мн.: «Наука и техника», 1967. — С. 49. — 160 с. — 2 350 экз.
  2. В. В. Заброда, А. Г. Сіренко Еколого-фауністичний Огляд Фауни Dolerinae (Hymenoptera: Tenthredinidae) Північного Мегасхилу Українських Карпат і Прикарпаття // Вісті Харківського ентомологічного товариства. — 2005 (2006). — В. 8. — № 1–2. — С. 104–110.
  3. Я.Б. Щупаківський Характеристика рослинності берегової зони техногенних водойм колишніх сірчаних кар'єрів. — 2007. — В. 17. — № 8. — С. 35–38. Архівавана з першакрыніцы 13 снежня 2016.
  4. Ганчарык М. М. Беларускія назвы раслін. Праца навуковага таварыства па вывучэнню Беларусі, т. II і IV. Горы-Горки, 1927
  5. З. Верас. Беларуска-польска-расейска-лацінскі ботанічны слоўнік. — Вільня, Субач 2: Выданне газеты «Голас беларуса», Друкарня С. Бэкэра, 1924.
  6. Васількоў І. Г. Матэрыялы да флоры Горацкага раёна. Праца навуковага таварыства па вывучэнню Беларусі, т. III. Горы-Горкі, 1927
  7. Шатэрнік М. В. Краёвы слоўнік Чэрвеньшчыны. Мінск, 1929

Спасылкі

правіць