Хвошч балотны[1] (Equisetum palustre) — атрутны від раслін сямейства Хвашчовыя (Equisetaceae). Расце на балотах, уздоўж берагоў вадаёмаў, на вільготных лугах. Этымалогія: лац.: palustr — «багністы»[2].

Хвошч балотны

Агульны выгляд расліны
Навуковая класіфікацыя
Міжнародная навуковая назва

Equisetum palustre L., 1753


Сістэматыка
на Віківідах

Выявы
на Вікісховішчы
ITIS  17153
NCBI  113538
EOL  596764
GRIN  t:409915
IPNI  30039890-2
TPL  tro-26602010

Апісанне

правіць
 
Вясновыя парасткі з ныркамі.
 
Стробіл

Шматгадовая расліна вышынёй 10-40 см. Карэнішчы чорныя, звычайна з клубнямі. Сцёблы 1,5-4 мм у дыяметры з касымі галінкамі, уверх накіраванымі. Галінкі вар’іруюць па даўжыні, колькасці, гушчыні і кірунку росту. Ліставыя зубцы на галінках па 3-4 у мутоўцы. Спараносныя і вегетатыўныя парасткі аднолькавыя. Пасля ападаннястробіла расліна працягвае расці і фотасінтэзаваці.

Распаўсюджанне

правіць

Распаўсюджаны на тэрыторыях расійскага Далёкага Усходу, Каўказа, Заходняй і Усходняй Сібіры, Сярэдняй Азіі, Скандынавіі, Еўропы, Міжземнамор’я, у Малой Азіі і Усходняй Азіі, Паўночнай Амерыцы.

Зноскі

  1. Киселевский А. И. Латино-русско-белорусский ботанический словарь. — Мн.: «Наука и техника», 1967. — С. 49. — 160 с. — 2 350 экз.
  2. Dictionary of Botanical Epithets

Спасылкі

правіць