Хомі Джэхангір Баба
Хомі Джэхангір Баба (англ.: Homi Jehangir Bhabha; 30 кастрычніка 1909, Бамбей, Індыя — 24 студзеня 1966, Манблан, Францыя) — індыйскі фізік, які сыграў значную ролю ў развіцці індыйскай атамнай навукі, тэхнікі і ядзернай праграмы. Ганаровы член шэрагу навуковых таварыстваў і акадэмій навук, у тым ліку Лонданскага каралеўскага таварыства (1941).
Хомі Джэхангір Баба | |
---|---|
хіндзі: होमी जहांगीर भाभा | |
![]() | |
Дата нараджэння | 30 кастрычніка 1909[1][2][…] |
Месца нараджэння | |
Дата смерці | 24 студзеня 1966[1][2][…] (56 гадоў) |
Месца смерці | |
Грамадзянства | |
Род дзейнасці | вучоны-ядзершчык |
Навуковая сфера | ядзерная фізіка |
Месца працы | |
Альма-матар | |
Навуковы кіраўнік | Ральф Фаўлер[d] і Поль Дзірак |
Член у | |
Узнагароды | |
![]() |
Баба вучыўся ў Кембрыджскім універсітэце, які скончыў ў 1930. Навуковую працу пачаў пад кіраўніцтвам Ральфа Фаўлера. У 1940—1945 гадах працаваў у Індыйскім інстытуце навук у Бангалоры, з 1942 года — прафесар. У 1945 стаў ініцыятарам стварэння і першым кіраўніком Інстытута фундаментальных даследаванняў Тата ў Бамбеі. Баба стаў старшынёй Камітэта па атамнай энергіі Індыі (з 1947) і дырэктарам Атамнага цэнтра Трамбэй(з 1957), які ён таксама заснаваў.
Баба таксама з’яўляўся буйным грамадскім дзеячам. Ён быў старшынёй на першай канферэнцыі па мірным выкарыстанні атамнай энергіі ў Жэневе ў 1955. Акрамя таго ён некалькі гадоў (1960—1963) узначальваў Прэзідыум Міжнароднага саюза чыстай і прыкладной фізікі (IUPAP), а таксама з’яўляўся членам Навукова — кансультатыўнага савета МАГАТЭ.
Загінуў у горным масіве Манблан у выніку катастрофы самалёта, на якім накіроўваўся на чарговае пасяджэнне савета МАГАТЭ.
Зноскі
- ↑ а б Homi J. Bhabha — 2010.
- ↑ а б Homi Bhabha // Encyclopædia Britannica Праверана 9 кастрычніка 2017.
- ↑ а б Homi Jehangir Bhabha // Brockhaus Enzyklopädie / Hrsg.: Bibliographisches Institut & F. A. Brockhaus, Wissen Media Verlag