Цадкан Гебрэтэнсэй

Цадкан Гебрэтэнсэй (тыгрынья: ጻድቃን ገብረትንሣኤ; нарадзіўся ў 1950-я) — эфіопа-тыграйскі ваенны дзеяч, адстаўны генерал-лейтэнант УС Эфіопіі, член НФВТ і цэнтральнага камандавання САТ, былы начальнік генштаба эфіопскай арміі.

Цадкан Гебрэтэнсэй
Дата нараджэння 1950-я
Месца нараджэння Чэрчэр, Рая Азэба, Тыграй, Эфіопія
Грамадзянства
Прыналежнасць Народны фронт вызвалення Тыграя (1976—1991)
Узброеныя сілы Эфіопіі (1991—2001)
Сілы абароны Тыграя (з 2020)
Званне генерал-лейтэнант
Бітвы/войны Грамадзянская вайна ў Эфіопіі
Эфіопа-эрытрэйская вайна
Вайна ў Агадэне
Тыграйскі канфлікт

Біяграфія правіць

Нарадзіўся ў першай палове 1950-х гадоў у горадзе Чэрчэр, раён Рая Азэба, Тыграй[1][2][3]. У маладосці пасябраваў з Мелесам Зенаўі. За кошт гэтага ў 1976 годзе Цадкан, кінуўшы ўніверсітэт, стаў членам Народнага франата вызвалення Тыграя (НФВТ)[1][4]. У той час яна была невялікай паўстанцкай групоўкай, якая ваявала супраць урадавых войскаў падчас грамадзянскай вайны ў Эфіопіі. Да канца 1980-х ён зарэкамендаваў сябе як адзін з самых выдатных палявых камандзіраў НФВТ. У маі 1991 года Цадкан узначаліў войскі паўстанцаў пры штурме Адыс-Абебы[1].

28 мая 1991 года, пасля заканчэння грамадзянскай вайны, Цадкан заняў пасаду кіраўніка генеральнага штаба Узброеных сіл Эфіопіі, кіраваў іх аднаўленнем і рэфармаваннем[1][2]. Пры ім ядро арміі склалі члены НФВТ. У 2001 годзе з-за канфліктаў з кіраўніцтвам прэзідэнт Мелес зняў яго з пасады начальніка генштаба[4].

Пасля звальнення Цадкан працаваў ваенным саветнікам ва ўрадзе Паўднёвага Судана, паралельна адкрыўшы свой бізнэс. Быў старшынёй савета дырэктараў у некалькіх кампаніях, прапрацаваўшы 8 гадоў як у Ethiopian Shipping Lines, так і на цукровым заводзе Methara, а з 2020 года таксама ўваходзіў у савет дырэктараў Lion Bank[1][3].

З пачаткам Тыграйскага канфлікту далучыўся да паўстанцаў Дэбрэцыана Гебрэмікаэля, увайшоўшы ў цэнтральнае камандаванне Сіл абароны Тыграя (САТ)[1]. На вайне займаўся пытаннямі вярбоўкі[5].

Адукацыя правіць

У 1970-х паступіў на біялагічны факультэт Адыс-Абебскага ўніверсітэта, але пасля кінуў вучобу з-за ўступлення ў НФВТ[1][4]. Звольніўшыся з арміі Цадкан атрымаў ступень магістра дзелавога адміністравання ў брытанскім Адкрытым універсітэце і ступень магістра міжнароднай палітыкі ў амерыканскім універсітэце Джорджа Вашынгтона[3].

Зноскі

  1. а б в г д е ё de Waal, Alex (1 July 2021). "Gen Tsadkan Gebretensae: Ethiopia's Tigray rebel mastermind". BBC. Праверана 2 July 2021.{{cite news}}: Папярэджанні CS1: url-status (link)
  2. а б Marks, Simon; Walsh, Declan (22 January 2021). "On 'Rooftop of Africa,' Ethiopia's Troops Hunt Fugitive Former Rulers". The New York Times. Праверана 2 July 2021. And the top military commanders of the T.P.L.F. remain at large. Two Western officials and one with the T.P.L.F., who were not authorized to speak publicly, identified Lt. Gen. Tsadkan Gebretensae, a former head of the Ethiopian military, as a senior rebel leader. General Tsadkan led Ethiopia into combat against Eritrea during the two countries' brutal border war between 1998 and 2000. In recent years, after retiring from the army, he ran a small brewery. Now 66, he is back in the fight with the newly formed Tigray Defense Forces, battling the Ethiopian army he once commanded.
  3. а б в Samuel, Gelila (28 March 2020). "Lion Welcomes Ex-Army Chief of Staff as Board Chair". Addis Fortune. Праверана 2 July 2021.{{cite news}}: Папярэджанні CS1: url-status (link)
  4. а б в Gill, Peter (2010). Famine and Foreigners: Ethiopia Since Live Aid. Oxford University Press. ISBN 9780191614316. Праверана 2 July 2021.
  5. "A regional capital falls, and so does the stature of Ethiopia's leader and its military". France 24. 2 July 2021. Праверана 2 July 2021.{{cite news}}: Папярэджанні CS1: url-status (link)

Спасылкі правіць