Царква Казанскай Божай Маці (Ражкоўка)

Царква Казанскай Божай Маці — праваслаўны храм у в. Ражкоўка Камянецкага раёна Брэсцкай вобласці.

Славутасць
Царква Казанскай Божай Маці
52°31′59″ пн. ш. 23°41′56″ у. д.HGЯO
Краіна  Беларусь
Вёска Ражкоўка
Канфесія Беларуская праваслаўная царква
Епархія Брэсцкая і Кобрынская епархія
Дата пабудовы 1942 год
Статус Ахоўная шыльда гісторыка-культурнай каштоўнасці Рэспублікі Беларусь. Гісторыка-культурная каштоўнасць Беларусі, шыфр 112Г000364шыфр 112Г000364
Map
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Знаходзіцца на ўсходняй ускраіне вёскі, на могілках. Пабудавана ў 1942 годзе ў традыцыях народнага драўлянага дойлідства.

Гісторыя

правіць
 
Царква ў 1942 годзе

Будаўніцтва храма звязана з выратаваннем жыхароў вёскі ад расстрэлу. Паводле ўспамінаў мясцовых жыхароў, у прыватнасці Марыі Дзмітрыеўны Пратасевіч, у верасні 1942 г. карнікі акружылі вёску, усіх дарослых жыхароў сагналі на ўскраіну вёскі да падрыхтаванай ямы. Дзяцей і пажыткі пагрузілі на абозы і адправілі ў Дзмітравічы, падлеткаў падрыхтавалі да адпраўкі ў Германію на працу. У апошні момант людзей адпусцілі па хатах, але з умовай, што дабудуюць царкву. Праз некалькі дзён з Белавежы вярнуліся падлеткі і дзеці з Дзмітравіч. Да зімы мужчыны дабудавалі царкву. На яе адкрыццё прыехаў нямецкі маёр, а неўзабаве прыслаў абраз «Божай Маці з дзіцем», выкананы на драўлянай дошцы, на якім зроблены надпіс «28 сентября 1942 года».

Архітэктура

правіць

Царква ўяўляе сабой адназрубны прамавугольны ў плане храм з тамбурам-бабінцам на галоўным фасадзе. Асноўны аб'ём і тамбур накрыты двухсхільнымі дахамі. У цэнтры асноўнага аб'ёму ўзвышаецца купал на гранёным светлавым барабане. Сцены храма гарызантальна ашаляваны, умацаваны брусамі-сцяжкамі.

Абразы 18 — 19 ст. «Ісус Хрыстос» і «Маці Божая». Вельмі шануецца выразаны з дрэва абраз «Прасвятая Багародзіца з Прадвечным Младзенцам» (унізе абраза надпіс: «28 сентября 1942 года»), які, паводле мясцовага падання, выратаваў жыхароў вёскі ад растрэлу ў час Вялікай Айчынай вайны.

Званіца

правіць

Перад царквой пастаўлена вырашаная ў архаічных формах званіца ў выглядзе 4 слупоў, якія нясуць двухсхільную дранкавую навісь; пад ёй памост для званара.

Літаратура

правіць

Спасылкі

правіць