Царква Пакрова Прасвятой Багародзіцы (Першамайская)

Свята-Пакроўская царква — праваслаўны храм у в. Першамайская Шчучынскага раёна Гродзенскай вобласці. Знаходзіцца ў цэнтры вёскі.

Праваслаўны храм
Царква Пакрова Прасвятой Багародзіцы
Sabakincy, Pakroŭskaja. Сабакінцы, Пакроўская (1900).jpg
53°54′26,91″ пн. ш. 24°38′42,83″ у. д.HGЯO
Краіна Flag of Belarus.svg Беларусь
Вёска Першамайская
Канфесія Праваслаўе
Епархія Гродзенская і Ваўкавыская
Благачынне Шчучынскае
Дата пабудовы XIX стагоддзе
Стан дзейнічае
Лагатып Вікісховішча Царква Пакрова Прасвятой Багародзіцы на Вікісховішчы

ГісторыяПравіць

Пабудавана ў 1860-я гг. з бутавага каменю і цэглы на месцы храма 1830 г.

АрхітэктураПравіць

Помнік архітэктуры сінадальнага напрамку рэтраспектыўна-рускага стылю. Кубападобны аб'ём малітоўнай залы накрыты шатровым дахам, завершаным цыбулепадобнай галоўкай. Праз кароткую трапезную далучана трох'ярусная (васьмярык на 2 чацверыках) шатровая званіца з макаўкай. Да алтарнага фасада далучана нізкая прамавугольная апсіда пад вальмавым дахам. На фоне паліхромнай бутавай муроўкі сцен вылучаюцца атынкаваныя элементы архітэктурнага дэкору; аркатурныя фрызы, руставаныя вуглавыя лапаткі, кілепадобныя ліштвы адзінарных і здвоеных арачных аконных праёмаў.

ЛітаратураПравіць

  • Праваслаўныя храмы Беларусі : энцыклапедычны даведнік / А. М. Кулагін; [рэдакцыйны савет: Г. П. Пашкоў, Л. В. Календа]. — Мінск: Беларуская Энцыклапедыя, 2007. — 653 с. 2000 экз. ISBN 978-985-11-0389-4

СпасылкіПравіць