Царква Прападобнай Ефрасінні Полацкай (Санкт-Пецярбург)

Царква прападобнай Ефрасінні Полацкай — страчаная царква на праспекце Стачак у Санкт-Пецярбургу. Пабудавана ў 1911—1912 гадах, разабрана ў 1935 годзе.

Дамавы
Дамавы храм Святой Ефрасінні Полацкай на пр. Стачак
Царква Св. Ефрасінні Полацкай
59°52′37″ пн. ш. 30°15′33″ у. д.HGЯO
Краіна Расія
Санкт-Пецярбург Праспект Стачак, д. 74
Канфесія РПЦ
Епархія Санкт-Пецярбургская
Благачынне Па ўзаемадзеянні з узброенымі сіламі і праваахоўнымі ўстановам 
Першае згадванне 1894
Дата заснавання 1911
Будаўніцтва 19111918 гады
Дата скасавання 1935
Статус Рэканструюецца
Стан Пошук зямельнага ўчастку
Сайт Афіцыйны сайт

ГісторыяПравіць

У 1894 г. Полацкі Спаса-Ефрасіннеўскі жаночы манастыр Полацкай епархіі, які хацеў пабудаваць свой падворак у сталіцы, атрымаў для яго ўчастак на Пецяргофскай дарозе, які быў набыты на грошы Валагодскіх сялян.

Іерархія доўга не давала дазвол на будаўніцтва храма, і толькі 15 лістапада 1911 г. была закладзена драўляная капліца як падворак, сродкі на якую дала ганаровая грамадзянка В. М. Міхайлава. Зрубная крыжападобная ў плане капліца, увянчаная двума шатрамі, была асвечана ў імя Святой Ефрасінні Полацкай у першай палове наступнага года. Яна займала адказнае становішча ля павароту Пецяргофскай дарогі на Царскае Сяло і Маскоўскую дарогу і служыла мясцовай горадабудаўнічай дамінантай.

29 жніўня 1918 г. да капліцы было дазволена прыбудаваць алтар і спраўляць у ёй літургію. Абшчына і царква існавалі да 1935 года. У канцы 1930-х гадоў усе будынкі падворка былі разабраны.

Адраджэнне прыходуПравіць

25 кастрычніка 2007 г. святар Алексій Васільеў, клірык прыходу Св. Царскіх Мучанікаў на пр. Ветэранаў (бераг р. Новай), быў прызначаны ўказам Мітрапаліта Уладзіміра, Санкт-Пецярбургскага і Ладажскага, настаяцелем прыходу дамавага храма прап. Ефрасінні Полацкай пры Кіраўскім раённым таварыстве інвалідаў, які ўваходзіць у Ваеннае благачынне Санкт-Пецярбургскай дыяцэзіі. З 4 лістапада 2007 года (дня святкаванне абраза Казанскай Маці Божай) пачаліся рэгулярныя набажэнствы.

Гл. таксамаПравіць

СпасылкіПравіць