Царква Раства Хрыстова (Віцебск)

Царква Раства Хрыстова — помнік архітэктуры XIX ст. у Віцебску. Знаходзілася ў прадмесці Заручаўі, на Раства-Набярэжнай вуліцы[1]. Твор архітэктуры класіцызму. У 1940-я гады савецкія ўлады зруйнавалі царкву.

Помнік сакральнай архітэктуры
Царква Раства Хрыстова
Царква Раства Хрыстова
Царква Раства Хрыстова
55°11′25″ пн. ш. 30°12′10″ у. д.HGЯO
Краіна  Беларусь
Горад Віцебск
Архітэктурны стыль класіцызм
Дата заснавання XVII ст.
Дата пабудовы 1810 год
Map
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Гісторыя

правіць
 
Ю. Пешка, каля 1800

Драўляная царква Раства Багародзіцы заснавана ў XVII—XVIII стагоддзях.

Па першым падзеле Рэчы Паспалітай (1772) царква працягвала дзейнічаць. У 1810 годзе на месцы драўлянай збудавана мураваная царкву, якую 1 кастрычніка асвяціў полацкі архіепіскап Ян Красоўскі.

У 1839 годзе ўлады Расійскай імперыі гвалтоўна адабралі царкву ў Святога Прастола і перадалі яе Маскоўскаму патрыярхату. У другой палове XIX ст. да царквы прыбудавалі званіцу ў маскоўскім стылі. У пачатку XX ст. купал-баню замянілі на цыбуліну.

У Другую сусветную вайну царква пацярпела. Да 1950 года савецкія ўлады зруйнавалі помнік архітэктуры.

Архітэктура

правіць

Помнік архітэктуры класіцызму. Царква мела крыжова-купальны план. На сяродкрыжжам узвышаўся купал.

Унутраныя памеры царквы: даўжыня каля 15,5 метраў, шырыня — каля 11.

Галерэя

правіць

Зноскі

  1. на цяперашняй Шчарбакова-Набярэжнай вуліцы, на месцы «Дома піянераў»

Літаратура

правіць

Спасылкі

правіць