Царква Роўнаапостальных Канстанціна і Алены (Валожын)
Царква Роўнаапостальных Канстанціна і Алены — праваслаўны храм у г. Валожын (Валожынскі раён). Размешчана ў цэнтры горада па вул. Савецкай. Помнік народнага дойлідства з рысамі рэтраспектыўна-рускага стылю. Пабудавана ў 1866 г. здрэва.
Праваслаўны храм | |
Царква Роўнаапостальных Канстанціна і Алены | |
---|---|
![]() Царква ў імя святых роўнаапостальных Канстанціна і Алены | |
54°05′35″ пн. ш. 26°31′11″ у. д.HGЯO | |
Краіна |
![]() |
Горад | Валожын |
Канфесія | Беларуская праваслаўная царква |
Епархія | Маладзечанская епархія |
Архітэктурны стыль | народнае дойлідства з рысамі рэтраспектыўна-рускага стылю |
Дата пабудовы | 1866 год |
Статус |
![]() |
![]() |
Архітэктура правіць
Царква ўяўляе сабой крыжападобны ў плане храм з двух'яруснай чацверыковай шатровай званіцай з франтальнага фасада. Над сяродкрыжжам узвышаецца двух'ярусны васьмігранны барабан, завершаны, як і званіца, шатром з макаўкай. На гарызантальна ашаляваных сценах блакітнай афарбоўкі вылучаюцца пабеленыя ліштвы высокіх арачных аконных праёмаў.
Малітоўная зала перакрыта васьмігранным самкнутым скляпеннем на ветразях, у яе прастору шырокімі прасветамі адкрываюцца бакавыя прыдзелы, апсіда і бабінец.
У 1990-я гг. злева ад храма пастаўлена драўляная капліца — прамавугольны ў плане будынак пад двухсхільным дахам з купалам па цэнтры.
Літаратура правіць
- Праваслаўныя храмы Беларусі / А. М. Кулагін, З. Э. Герасімовіч, У. П. Свентахоўскі. — Мн., БелЭн, 2007.
Спасылкі правіць
- На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Царква Роўнаапостальных Канстанціна і Алены (Валожын)
- Царква Роўнаапостальных Канстанціна і Алены (Валожын) на сайце Праваслаўная архітэктура Беларусі (бел.)
- Царква Роўнаапостальных Канстанціна і Алены (Валожын) на сайце Radzima.org
- Царква Роўнаапостальных Канстанціна і Алены (Валожын) на сайце Глобус Беларусі (руск.)
- Царква Роўнаапостальных Канстанціна і Алены (Валожын) на сайце «Архіварта»