Царква Святога Міхаіла Арханёла (Яромічы)
Царква Святога Міхаіла Арханёла — помнік драўлянага дойлідства. Пабудаваная ў 1784 г. у в. Яромічы Кобрынскага раёна. Помнік рэспубліканскага значэння.
Праваслаўны храм | |
Царква Святога Міхаіла Арханёла | |
---|---|
![]() | |
52°17′33,43″ пн. ш. 24°25′33,28″ у. д.HGЯO | |
Краіна |
![]() |
Вёска | Яромічы |
Канфесія | Беларуская праваслаўная царква |
Епархія | Брэсцкая і Кобрынская епархія |
Архітэктурны стыль | народнае дойлідства |
Будаўніцтва | 1784—1787 гады |
Статус |
![]() |
![]() |
Архітэктура
правіцьЦарква двухзрубная, складаецца з прамавугольных у плане асноўнага аб'ёма і апсіды, пакрытых агульным гонтавым дахам, які пры пераходзе ад асноўнага аб'ёма да алтарнай часткі ўтварае трохвугольныя навісі. З усходу і поўдня да алтара прылягаюць прырубы з аднасхільным пакрыццём. Сцяна галоўнага фасада завершаная шчытом. Дах каля франтона ўвянчаны васьміграннай вежачкай. У бабінцы размешчаныя хоры, якія падтрымліваюцца дзвюма слупамі.
Літаратура
правіць- Архітэктура Беларусі: Энцыклапедычны даведнік / Беларус. Энцыкл.; Рэкал.: А. А. Воінаў і інш. — Мн.: БелЭн, 1993. — 620 с. — 10 000 экз. — ISBN 5-85700-078-5.
Спасылкі
правіцьЦарква Святога Міхаіла Арханёла (Яромічы) на Вікісховішчы |
- Царква Святога Міхаіла Арханёла (Яромічы) на сайце Radzima.org
- Царква Святога Міхаіла Арханёла (Яромічы) на сайце «Архіварта»