Царква Святой Тройцы (Казішча)

Свята-Троіцкая царква — праваслаўны храм у в. Казішча Кобрынскага раёна Брэсцкай вобласці.

Праваслаўны храм
Свята-Троіцкая царква
52°20′55,4″ пн. ш. 24°20′56,90″ у. д.HGЯO
Краіна  Беларусь
Вёска Казішча
Канфесія Беларуская праваслаўная царква
Епархія Брэсцкая і Кобрынская
Благачынне Кобрынскае
Дата пабудовы 1927 год
Статус Ахоўная шыльда гісторыка-культурнай каштоўнасці Рэспублікі Беларусь. Гісторыка-культурная каштоўнасць Беларусі, шыфр 113Г000433шыфр 113Г000433
Стан дзейнічае
Map
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Гісторыя правіць

Знаходзіцца на паўночна-ўсходняй ускраіне вёскі. Пабудавана ў 19 ст. ці ў 1927 г. з дрэва.

Архітэктура правіць

Помнік народнага дойлідства. Вырашана працяглым прамавугольным зрубам, да якога далучаюцца 5-гранная апсіда над 4-схільным дахам храма ўзведзены 8-гранны барабан з цыбулепадобным купалам. Вертыкальнай дамінантай кампазіцыі з'яўляецца чацверыкавая шатровая званіца з макаўкай над прытворам. Галоўны ўваход аформлены 4-слуповым ганкам з трохвугольным франтонам. Вертыкальнай шалёўкай вылучана цокальная і фрызавая часткі, гарызантальна ашаляваныя плоскасці сцен прарэзаны прамавугольнымі і арачнымі аконнымі праёмамі.

Літаратура правіць

  • Праваслаўныя храмы Беларусі: энцыклапедычны даведнік / А. М. Кулагін; [рэдакцыйны савет: Г. П. Пашкоў, Л. В. Календа]. — Мінск: Беларуская Энцыклапедыя, 2007. — 653 с. 2000 экз. ISBN 978-985-11-0389-4.

Спасылкі правіць