Царква Успення Прасвятой Багародзіцы (Тэўлі)
Свята-Успенская царква — помнік архітэктуры псеўдарускага стылю.
Славутасць | |
Свята-Успенская царква | |
---|---|
| |
52°20′15″ пн. ш. 24°15′13″ у. д.HGЯO | |
Краіна | Беларусь |
Вёска | Тэўлі |
Канфесія | БПЦ |
Епархія | Брэсцкая і Кобрынская епархія |
Архітэктурны стыль | псеўдарускі стыль |
Дата заснавання | 1872 |
Дата пабудовы | 1872 год |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Гісторыя
правіцьПабудавана ў 1872 годзе ў цэнтры вёскі Тэўлі (Кобрынскі раён) з цэглы паводле праекта архітэктара Міхалоўскага[1].
Архітэктура
правіцьАсноўны кубападобны аб'ём пад пакатым чатырохсхільным дахам завершаны цыбулепадобнай галоўкай на васьмігранным барабане. Па падоўжнай восі далучаецца паўкруглая апсіда з рызніцай і трапезнай з прытворам-званіцай (2 васьмерыкі на чацверыку) з шатровым завяршэннем і макаўкай. Архітэктурная выразнасць кампазіцыі дасягаецца ігрой рознавялікіх і разнастайных па форме аб'ёмаў і дахаў. Галоўны і бакавыя арачныя ўваходы аформлены пластычнымі парталамі, арачныя аконныя праёмы — ліштвамі. Геаметрычныя плоскасці фасадаў акаймаваны вуглавымі лапаткамі і фрызам з парэбрыкам.
Інтэр'ер
правіцьАбраз другой палавіны 19 ст. «Ражджаство Хрыстова», разныя царскія вароты.
Зноскі
- ↑ НГАБ ў г. Гродна, ф. "№, воп.1, спр.21; ф. 97. воп. 1, спр.312, арк 226—227; ф. 849, воп.1, спр.25.
Літаратура
правіць- Архітэктура Беларусі. Энцыклапедычны даведнік — Мінск, 1993. — С. 470.
- Праваслаўныя храмы Беларусі : энцыклапедычны даведнік / А. М. Кулагін; [рэдакцыйны савет: Г. П. Пашкоў, Л. В. Календа]. — Мінск: Беларуская Энцыклапедыя, 2007. — 653 с. 2000 экз. ISBN 978-985-11-0389-4
Спасылкі
правіць- На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Царква Успення Прасвятой Багародзіцы (Тэўлі)
- Царква Успення Прасвятой Багародзіцы (Тэўлі) на сайце Праваслаўная архітэктура Беларусі (бел.)
- Царква Успення Прасвятой Багародзіцы (Тэўлі) на сайце Radzima.org
- Царква Успення Прасвятой Багародзіцы (Тэўлі) на сайце Глобус Беларусі (руск.)