Мікалаеўская царква (Пінск, на могілках)

Пінск, на могілках
(Пасля перасылкі з Царква на могілках (Пінск))

Мікалаеўская царква — колішні праваслаўны храм у Пінску, які размяшчаўся на праваслаўнай частцы могілак па вуліцы Спакойнай.

Славутасць
Мікалаеўская царква
52°07′33″ пн. ш. 26°05′26″ у. д.HGЯO
Краіна  Беларусь
Месцазнаходжанне
Архітэктурны стыль класіцызм
Дата пабудовы 1823 год
Map
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Гісторыя правіць

Пабудавана ў 1823 годзе з дрэва, перабудавана ў 20 ст. на сродкі вернікаў. Была прыпісана да Свята-Фёдараўскай царквы[1].

 
Калоны ганка

Царква была ўнесена ў Збор помнікаў гісторыі і культуры Беларусі (1984). Царква не збераглася, засталіся дзве калоны ганка.

 
Маці Божая Адзігітрыя. Першая палова XVII ст. Паступіў з могілкавай Мікалаўскай царквы г. Пінска. НММ РБ

З царквы паходзіць абраз Маці Божай Адзігітрыі (першая палова XVII ст.), які захоўваецца ў Нацыянальным мастацкім музеі Беларусі.

Архітэктура правіць

 
План царквы

Царква — помнік архітэктуры з рысамі класіцызму. Асноўны зруб, аднолькавы па шырыні з бабінцам, пераходзіць у пяцігранную апсіду. Зрубы накрыты агульным дахам. Над бабінцам ўзвышаецца чацверыковая званіца з галоўкай. Фасады ўпрыгожаны пілястрамі. Пры ўваходзе — ганак з 2 калонамі.

Зноскі

  1. Драўляныя сакральныя помнікі Берасцейшчыны: нарысы гісторыі, археалогіі і культуры / В. В. Мароз; [рэдакцыйны савет: У. У. Андрыевіч (галоўны рэдактар) і інш.]. — Мінск: Беларуская Энцыклапедыя, 2018. — С. 402. — 511 с. — 600 экз. — ISBN 978-985-11-1055-7.

Літаратура правіць

Спасылкі правіць