Царква ў гонар Раства Іаана Прадцечы (Мікашэвічы)

Царква ў гонар Раства Іаана Прадцечы — праваслаўная царква ў г. Мікашэвічы (Лунінецкі раён) на вул. Леніна. Помнік архітэктуры эклектыкі.

Праваслаўны храм
Царква ў гонар Раства Іаана Прадцечы
52°13′22,13″ пн. ш. 27°27′52,37″ у. д.HGЯO
Краіна  Беларусь
Горад Мікашэвічы
Канфесія Беларуская праваслаўная царква
Епархія Пінская і Лунінецкая епархія
Архітэктурны стыль неаготыка (да перабудовы), эклектыка
Дата пабудовы 1936 год
Map
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Гісторыя

правіць
 
Касцёл у Мікашэвічах у пач. 20 ст. Лунінецкі краязнаўчы музей

Узведзена з цэглы ў 1936 г. як касцёл, перабудавана пад царкву ў канцы 20 ст.

Архітэктура

правіць
 
Бакавы фасад

Вырашана прамавугольным у плане высотным аб’ёмам пад двухсхільным дахам, завершаным на фасадзе 8-граннай шатровай званічкай з макаўкай, па цэнтры і вуглах – цыбулепадобнымі купаламі на 8-гранных барабанах. Аб’ёмна-прасторавая кампазіцыя ускладняецца прыбудовамі ніжэйшых крылаў трансепта пад двухсхільнымі дахамі з макаўкамі і апсіды пад вальмавым пакрыццём. Плоскасны франтальны фасад завершаны трохвугольным франтонам, крапаваным двух'яруснай аркатурай, па восі сіметрыі адзначаны арачным перспектыўным парталам. Бакавыя фасады прарэзаны высокімі лучковымі і невялікімі арачнымі аконнымі праёмамі з броўкамі.

Літаратура

правіць
  • Праваслаўныя храмы Беларусі / А.М. Кулагін, З.Э. Герасімовіч, У.П. Свентахоўскі. - Мн., БелЭн, 2007. –стар. 263.

Спасылкі

правіць