Царква ў гонар святых царственных пакутнікаў і новапакутнікаў і вызнаўцаў ХХ стагоддзя
Царква ў гонар святых царственных пакутнікаў і новапакутнікаў і вызнаўцаў ХХ стагоддзя — праваслаўны храм у Магілёве, размешчаны ў цэнтры парку культуры і адпачынку імя М. Горкага на замчышчы.
Царква | |
Царква ў гонар святых царственных пакутнікаў і новапакутнікаў і вызнаўцаў ХХ стагоддзя | |
---|---|
53°53′38″ пн. ш. 30°19′38″ у. д.HGЯO | |
Краіна | Беларусь |
горад | Магілёў |
Канфесія | Праваслаўе |
Епархія | Магілёўская епархія |
Архітэктар | Уладзімір Васілевіч Чаленка і Алег Пятровіч Бараноўскі[d] |
Будаўніцтва | 2013 |
Статус | працуе |
Гісторыя
правіцьПершапачаткова храм быў задуманы як храм-помнік усім мучанікам і воінам, што загінулі ў XX стагоддзі. Ідэя яго будаўніцтва належыць архіепіскапу Магілёўскаму і Мсціслаўскаму Максіму (Кроху)[1]. 20 жніўня 2000 годзе, пасля працяглых спрэчак, якія выклікалі значны рэзананс, члены сям’і Мікалая II былі прылічаны да ліку святасці «пакутнікі» Рускай праваслаўнай царквой Маскоўскага патрыярхата і з таго часу шануюцца як «царскія пакутнікі»[1].
24 ліпеня 2001 года ў пас. Лясное архіепіскап Максім (Кроха) прадставіў план і макет храма-помніка Прэзідэнту Беларусі Аляксандру Лукашэнку, які ўхваліў яго і абяцаў сваю фінансавую дапамогу[1].
Пасля смерці Максіма ў 2002 годзе часовае кіраванне Магілёўскай епархіяй прыняў мітрапаліт Мінскі і Слуцкі Патрыяршы экзарх усяе Беларусі Філарэт. 4 чэрвеня 2002 года ён прыняў рашэнне прыпісаць будучы храм-помнік да кафедральнага сабора, а яго будаўніцтва даручыў настаяцелю сабора протаіерэю Генадзю Пацэвічу, іерэю Сергію Сіўцу і старшыне прыхадскога савета храма ў в. Палыкавічы Аляксандру Белавусаву. Філарэт таксама пісьмова зацвердзіў макет храма і хадайнічаў перад гарадскімі ўладамі аб выдзяленні месца пад будаўніцтва. Гарвыканкам вызначыў гэта месца ў парку імя А. М. Горкага[1].
Як аргумент пры выбары месца размяшчэння храма вернікі прыводзілі той факт, што калісьці ў старажытнасці на Замкавай гары існаваў праваслаўны храм. Акрамя таго сам парк да 1917 года называўся Мікалаеўскім садам, а на суседняй Савецкай плошчы знаходзіўся дом губернатара, дзе размяшчалася Стаўка Мікалая II[1].
27 верасня 2002 года на свята Уздзвіжання на месцы будаўніцтва будучага храма быў пастаўлены і асвячоны Крыж з іконай Святых царскіх мучанікаў[1]. У тым жа годзе архітэктарамі У. Чаленкам і А. Бараноўскім быў распрацаваны праект царквы[2].
У 2005 годзе па блаславенні епіскапа Сафронія (Юшчука) быў створаны прыход храма Святых Царскіх Мучанікаў[1].
Супраціўленне будаўніцтву
правіцьІдэя ўзвядзення храма ў парку імя А. М. Горкага выклікала шырокі рэзананс сярод гараджан. Асобныя ўплывовыя асобы горада і вобласці таксама выступілі супраць будаўніцтва храма пад дэвізам: «Будуйце дзе заўгодна, але толькі не тут». У СМІ горада і вобласці ў 2002—2005 гадах была гэтая пазіцыя была падтрыманая[1]. Адзін з артыкулаў у газеце магілёўскага выканаўчага камітэта «Веснік Магілёва» называўся «Будаўніцтва храма на Савецкай плошчы — блюзнерства». Праваслаўныя адказалі артыкулам «Блюзнерствам з’яўляецца не будаўніцтва храмаў, а разбурэнне іх». Другі артыкул праваслаўных пад назвай «На месцы храма можа быць толькі храм» была апублікавана ў газеце «Вячэрні Магілёў»[1].
Вернікі ў адказ сабралі 14 тысяч подпісаў у падтрымку будаўніцтва храма, якія накіравалі на імя Прэзідэнта Беларусі А. Лукашэнкі. Аб храме хадайнічаў у тым ліку Старшыня палаты Прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Беларусі Уладзімір Канаплёў[1], адзін з найбольш блізкіх да Лукашэнкі людзей. У адказе было адзначана, што Прэзідэнт «лічыць мэтазгодным будаўніцтва храма ў парку імя А. М. Горкага». Неўзабаве пасля гэтага пад будаўніцтва храма быў адведзены зямельны ўчастак[1].
Будаўніцтва
правіцьХрам-помнік пераважна будавалі на ахвяраванні вернікаў і спонсараў. У сценах закладзеныя цагліны з імёнамі фундатараў[3].
6 мая 2009 года ігумення Свята-Мікольскага жаночага манастыра Яўгенія падарыла прыходу храма Святых Царскіх Мучанікаў звон дарэвалюцыйных часоў з выявай Мікалая II. У канцы 2010 года адміністрацыя горада перадала прыходу найвялікшы звон (270 кг) з калекцыі, падоранай Магілёву кіраўніцтвам управы раёна Сакаліная гара Усходняй адміністрацыйнай акругі Масквы[1].
Будаўніцтва храма было завершана ў 2013 годзе[3].
16 лютага 2014 года Мітрапаліт Мінскі і Слуцкі Павел, Патрыяршы Экзарх усяе Беларусі Павел (Панамароў) асвяціў храм[3].
Пры царкве дзейнічае нядзельная школа, маецца царкоўная бібліятэка[3].
Сучаснасць
правіцьЗноскі
- ↑ а б в г д е ё ж з і к л История прихода храма Святых Царственных Страстотерпцев и всех Новомучеников XX века
- ↑ Чаленко Владимир Васильевич // Кто есть Кто в Республике Беларусь. Архитекторы Беларуси. / Редакционный совет: И. В. Чекалов (пред.) и др. — Минск: Энциклопедикс, 2014. — 140 с. — ISBN 978-985-7090-29-7. (руск.)
- ↑ а б в г Мітрапаліт Павел асьвяціў у Магілёве храм памяці царскай сям’і ФОТА
Спасылкі
правіць- На Вікісховішчы пакуль няма медыяфайлаў па тэме, але Вы можаце загрузіць іх
- Сайт прыхода