Цвінтарэй прыгожы
Цвінтарэ́й прыгожы[1][2] (Centaurium pulchellum) — від кветкавых раслін роду Цвінтарэй (Centaurium) сямейства Гарычкавыя (Gentianaceae).
Цвінтарэй прыгожы | |||||||||||||||||
Навуковая класіфікацыя | |||||||||||||||||
---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|
| |||||||||||||||||
Міжнародная навуковая назва | |||||||||||||||||
|
Батанічнае апісанне
правіцьАднагадовая травяністая расліна вышынёй 2—25 см. Сцябло прамастойнае, звычайна разгалінаванае ад асновы. Лісце простае, сядзячае, супраціўнае, з гладкім краем і завостранай верхавінкай і клінападобнай асновай. Кветкі цёмна-ружовыя або белыя, на канцах галінак. Пялёскаў — 5. Плод — каробачка.
Распаўсюджанне і экалогія
правіцьЕўраазіяцкі від раслін. Святлолюбівая расліна, мезафіт, гіграфіт і галатроф[3]. Расце ў стэпах, на лугах, берагах вадаёмаў, пустках, каля дарог. Цвіце ў чэрвені—верасні[2].
Ахоўваецца ў шэрагу рэгіёнаў Расіі і Украіны, у Фінляндыі[3].
Зноскі
- ↑ Киселевский А. И. Латино-русско-белорусский ботанический словарь. — Мн.: «Наука и техника», 1967. — С. 34. — 160 с. — 2 350 экз.
- ↑ а б Энцыклапедыя прыроды Беларусі. У 5-і т. Т. 5. Стаўраструм — Яшчур / Рэдкал. І. П. Шамякін (гал. рэд.) і інш. — Мн.: БелСЭ імя Петруся Броўкі, 1986. — 583 с., іл. — 10 000 экз.
- ↑ а б Золототысячник красивый: інфармацыя пра таксон у праекце «Плантариум» (вызначальнік раслін і ілюстраваны атлас відаў). (руск.)
Літаратура
правіць- Кім Г. А. Цвінтарэй // Энцыклапедыя прыроды Беларусі. У 5-і т. Т. 5. Стаўраструм — Яшчур / Рэдкал. І. П. Шамякін (гал. рэд.) і інш. — Мн.: БелСЭ імя Петруся Броўкі, 1986. — 583 с., іл. — 10 000 экз. — С. 267.
- Губанов И. А., Киселёва К. В., Новиков В. С., Тихомиров В. Н. 1030. Centaurium pulchellum (Sw.) Druce — Золототысячник красивый // Иллюстрированный определитель растений Средней России. В 3-х томах. — М.: Т-во науч. изд. КМК, Ин-т технолог. иссл, 2004. — Т. 3. Покрытосеменные (двудольные: раздельнолепестные). — С. 44. — ISBN 5-87317-163-7.
Спасылкі
правіць- Золототысячник красивый: інфармацыя пра таксон у праекце «Плантариум» (вызначальнік раслін і ілюстраваны атлас відаў). (руск.)