«Цвіценне» вады — масавае развіццё фітапланктону, якое суправаджаецца зменай колеру вады, парушэннем экалагічнай раўнавагі ў водных біяцэнозах.

Цвіценне вады

Асноўная прычыны — застой вады, зніжэнне праточнасці  (руск.), засмечванне, забруджванне мінеральнымі і арганічнымі ўгнаеннямі, змытай глебай, некаторымі сінтэтычнымі рэчывамі.

Спадарожнікавы здымак цвіцення Берынгава мора, выкліканага кокалітафарыдамі, 1998 год.

Пагаршае кіслародны рэжым вадаёмаў і арганалептычныя якасці вады  (руск.), можа выклікаць заморы  (руск.) рыб і інш. водных жывёл, ускладняе работу фільтраў на ачышчальных і інш. гідратэхнічных збудаваннях.

Папярэджваюць «цвіценне» вады аэрацыяй, біялагічнай меліярацыяй вадаёмаў, абмежаваннем паступлення ў ваду забруджвальнікаў.

Гл. таксама правіць

Літаратура правіць

Спасылкі правіць