Цепленька

рака ў Беларусі

Це́пленька — рака ва Уздзенскім і Пухавіцкім раёнах Мінскай вобласці Беларусі, правы прыток ракі Асачанка (басейн Прыпяці).

Цепленька
Характарыстыка
Даўжыня 12,5 км
Басейн 46 км²
Вадацёк
Выток  
 • Каардынаты 53°37′10″ пн. ш. 27°29′58″ у. д.HGЯO
Вусце Асачанка
 • Каардынаты 53°34′35″ пн. ш. 27°36′54″ у. д.HGЯO
Ухіл ракі 1,3 м/км
Размяшчэнне
Водная сістэма Асачанка → Пціч → Прыпяць → Дняпро → Чорнае мора
Краіна
Рэгіён Мінская вобласць
Раёны Уздзенскі раён, Пухавіцкі раён
physical
Цепленька
Цепленька
physical
выток
выток
вусце
вусце
— выток, — вусце

Даўжыня ракі 12,5[1] (14[2]) км. Плошча вадазбору 46 км². Сярэдні нахіл воднай паверхні 1,3 м/км. Пачынаецца за 1 км на паўднёвы ўсход ад вёскі Сукаўцы Уздзенскага раёна (каля вёскі Карма[2]). Вусце на паўднёвай ускраіне вёскі Асака Пухавіцкага раёна. Цячэ па паўночнай ускраіне Цэнтральнабярэзінскай раўніны. Рэчышча каналізаванае.

Зноскі

Літаратура

правіць
  • Блакітная кніга Беларусі : Энцыклапедыя / рэдкал.: Н. А. Дзісько і інш. — Мн.: БелЭн, 1994. — 415 с. — 10 000 экз. — ISBN 5-85700-133-1.
  • Энцыклапедыя прыроды Беларусі. У 5-і т. Т. 5. Стаўраструм — Яшчур / Рэдкал. І. П. Шамякін (гал. рэд.) і інш. — Мн.: БелСЭ імя Петруся Броўкі, 1986. — С. 272. — 583 с., іл. — 10 000 экз.
  • Природа Белоруссии: Популярная энциклопедия / Редкол.: И. П. Шамякин (гл. ред.) и др. — 2-е изд. — Мн.: БелСЭ, 1989. — С. 236. — 599 с. — 40 000 экз. — ISBN 5-85700-001-7. (руск.)
  • Ліст карты N-35-92. Выданне 1979 г. (руск.)