Асака (Пухавіцкі раён)

вёска ў Пухавіцкім раёне Мінскай вобласці Беларусі

Асака́[1] (трансліт.: Asaka, руск.: Осока) — вёска ў Пухавіцкім раёне Мінскай вобласці. Уваходзіць у склад Навапольскага сельсавета. Месціцца за 44 км на захад ад Мар’інай Горкі, 30 км ад Мінска, 22 км ад чыгуначнай станцыі Рудзенск на лініі Мінск — Асіповічы. На рацэ Асачанка (Асака, прыток Пцічы).

Вёска
Асака
Краіна
Вобласць
Раён
Сельсавет
Каардынаты
Водныя аб’екты
Насельніцтва
  • 6 чал. (2019)
Часавы пояс
Тэлефонны код
+375 1713
Паштовы індэкс
222845
Аўтамабільны код
5
Асака на карце Беларусі ±
Асака (Пухавіцкі раён) (Беларусь)
Асака (Пухавіцкі раён)
Асака (Пухавіцкі раён) (Мінская вобласць)
Асака (Пухавіцкі раён)

Назва паходзіць ад ракі Асачанкі, альбо наўпрост ад назвы расліны асака.

Гісторыя

правіць

Вялікае Княства Літоўскае і Расійская імперыя

правіць

У XVIII ст. вёска ў Менскім павеце Менскага ваяводства Вялікага Княства Літоўскага. У 1730 годзе ўласнасць А. Агінскага.

Пасля Другога падзелу Рэчы Паспалітай 1793 года ў Расійскай імперыі. У 1795 годзе ў Ігуменскім павеце Мінскай губерні. У 1800 годзе сяло, ёсць царква, карчма, вадзяны млын, шляхецкая ўласнасць. У часе прыгоннага права належала да дамена Цеплень, уласнасць Уніхоўскіх[2]. У 1887 годзе адкрытая школа граматы (навучаліся 15 хлопчыкаў і 1 дзяўчынка).

У 1889 годзе сяло Дудзіцкай воласці Ігуменскага павета Мінскай губерні. У 1897 годзе ёсць царква, хлебазапасны магазін.

Найноўшы час

правіць

З канца лютага 1918 года тэрыторыя акупаваная войскамі Германскай імперыі. 25 сакавіка 1918 года згодна з Трэцяй Устаўной граматай абвяшчалася часткай Беларускай Народнай Рэспублікі. У снежні 1918 года занята Чырвонай Арміяй, з 1 студзеня 1919 года ў адпаведнасці з пастановай І з’езда КП(б) Беларусі яна ўвайшла ў склад Савецкай Беларусі, з 27 лютага 1919 года — у ЛітБел ССР. У час польска-савецкай вайны ў жніўні 1919 — ліпені 1920 гадоў пад акупацыяй Польшчы.

З 31 ліпеня 1920 года ў Беларускай ССР. У 1922 годзе адкрытая школа 1-й ступені, было 45 вучняў. У 1930-я гады настаўнікам пачатковых класаў у вёсцы быў паэт і перакладчык Уладзімір Хадыка.

У Другую сусветную вайну з канца чэрвеня 1941 года да пачатку ліпеня 1944 года акупаваная нацысцкай Германіяй.

Насельніцтва

правіць
  • 1886 год — 38 двароў, 326 жыхароў
  • 1999 год — 51 жыхароў
  • 2002 год — 34 двары, 48 жыхароў
  • 2010 год — 12 жыхароў
  • 2012 год — 7 гаспадарак, 10 жыхароў
  • 2019 год — 6 жыхароў[3]

Славутасці

правіць
 
Царква Раства Прасвятой Багародзіцы

Спіс вуліц

правіць
  • Зарэчная вуліца
  • Пасялковая вуліца
  • Цэнтральная вуліца[4]

Крыніцы

правіць
  1. Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Мінская вобласць: нарматыўны даведнік / І. А. Гапоненка, І. Л. Капылоў, В. П. Лемцюгова і інш.; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Мн.: Тэхналогія, 2003. — 604 с. ISBN 985-458-054-7. (DJVU)
  2. Jelski A. 1886, с. 648.
  3. Belarus. pop-stat.mashke.org. Праверана 2 мая 2024.
  4. Спіс вуліц і іншых элементаў ўнутранага адраса. Нацыянальнае кадастравае агенцтва Рэспублікі Беларусь.(недаступная спасылка)

Літаратура

правіць

Спасылкі

правіць