Цына шыракалістая

Цы́на шыракалістая[3][4] (Cinna latifolia) — від кветкавых раслін роду Цына (Cinna) сямейства Метлюжковыя (Poaceae).

Цына шыракалістая
Навуковая класіфікацыя
Міжнародная навуковая назва

Cinna latifolia (Trevir. ex Göpp.) Griseb., 1852


Сістэматыка
на Віківідах

Выявы
на Вікісховішчы
ITIS  40584
NCBI  29669
EOL  1114283
IPNI  396371-1
TPL  kew-405415

Батанічнае апісанне

правіць
 
 
 
Лісце, ліставая похва і каласок цыны шыракалістай

Шматгадовыя травяністыя расліны да 1—2 м вышынёй, з доўгімі падземнымі парасткамі, неапушаныя. Лісце простае, суцэльнае, пляскатае, з доўгім язычком, шурпатае, чаргаванае, 10—22 см даўжынёй і 1—1,5 см шырынёй. Суквецце — гронка, сабраная з каласкоў ад зялёнага да крыху пурпурнага колеру. Ніжняя кветкавая лускавінка звычайна з кароткім асцюком. Цвіце познім летам і восенню. Плод — зярняўка.

Распаўсюджанне і месцапражыванне

правіць

Расце ў Еўропе і Паўночнай Амерыцы. У Еўропе зрэдку сустракаецца ў Нарвегіі, Швецыі, Эстоніі, Фінляндыі, краінах Прыбалтыкі і Расіі, таксама сустракаецца ў разрозненых месцах у Сібіры, у Японіі і на Каўказе. Больш часта гэты від сустракаецца ў Паўночнай Амерыцы, дзе расце на Алясцы, у Канадзе і паўночных і цэнтральных штатах ЗША.

Цына шыракалістая аддае перавагу месцам з прахалодным, мяккім, вільготным мікракліматам, напрыклад, рачным берагам.

Ахоўваецца ў Эстоніі, Фінляндыі і шэрагу рэгіёнаў Расіі[5].

Сінаніміка

правіць

Зноскі

  1. Ужываецца таксама назва Пакрытанасенныя.
  2. Пра ўмоўнасць аднясення апісванай у гэтым артыкуле групы раслін да класа аднадольных гл. раздзел «Сістэмы APG» артыкула «Аднадольныя».
  3. Киселевский А. И. Латино-русско-белорусский ботанический словарь. — Мн.: «Наука и техника», 1967. — С. 38. — 160 с. — 2 350 экз.
  4. Энцыклапедыя прыроды Беларусі. У 5-і т. Т. 5. Стаўраструм — Яшчур / Рэдкал. І. П. Шамякін (гал. рэд.) і інш. — Мн.: БелСЭ імя Петруся Броўкі, 1986. — 583 с., іл. — 10 000 экз.
  5. Цинна широколистная: інфармацыя пра таксон у праекце «Плантариум» (вызначальнік раслін і ілюстраваны атлас відаў). (руск.)
  6. Цына шыракалістая: звесткі пра назву таксона на сайце The Plant List (version 1.1, 2013). (англ.) (Праверана 12 снежня 2015)

Літаратура

правіць
  • Цына // Энцыклапедыя прыроды Беларусі. У 5-і т. Т. 5. Стаўраструм — Яшчур / Рэдкал. І. П. Шамякін (гал. рэд.) і інш. — Мн.: БелСЭ імя Петруся Броўкі, 1986. — 583 с., іл. — 10 000 экз. — С. 284.
  • Raatikainen, Mikko: Hajuheinä. Teoksessa Uhanalaiset kasvimme. Toim. Ryttäri, Terhi & Kettunen, Taina. Suomen ympäristökeskus, Helsinki 1997, s. 122.
  • Retkeilykasvio, Toim. Hämet-Ahti, Leena & Suominen, Juha & Ulvinen, Tauno & Uotila, Pertti. Luonnontieteellinen keskusmuseo, Kasvimuseo, Helsinki 1998.
  • Uusitalo, Anna: Kylien kaunokit, soiden sarat. Keski-Suomen uhanalaiset kasvit. Keski-Suomen ympäristökeskus, Jyväskylä 2007.

Спасылкі

правіць